viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр "Вясна" - лаўрэат Прэміі Свабоды

2011 2011-06-09T00:22:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/atlantic-freedom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

250 палітыкаў, дыпламатаў і экcпертаў возмуць удзел ва Вроцлаўскім Глабальным Форуме, які адбудзецца 9-11 чэрвеня ў Польшчы.

Падчас мерапрыемства будуць уручаныя Прэміі Свабоды, якія носяць сімвалічны характар. Вызначае  лаўрэатаў Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі. У мінулым годзе гэтай узнагародай былі ўганараваныя "Жанчыны ў белым" - маці, сёстры і жонкі палітычных вязняў на Кубе.

Сёлета Прэмія Свабоды ўручаецца арганізацыям, якія прадстаўляюць беларускую грамадзянскую супольнасць і змагаюцца за правы чалавека ў Беларусі. Гэта - Праваабарончы цэнтр "Вясна", ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і "Свабодны тэатр". 

Таксама ўзнагароды атрымаюць егіпецкая блогерка Эсраа Абдэль Фаттах, стваральніца руху моладзі за рэвалюцыйныя змены ў Егіпце, амерыканскі сенатар Джон Маккейн, прэм'ер-міністр Малдовы Уладзімір Фіілат, міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, а таксама заснавальнікі "Газеты Выборчай" Хелена Лучыва і Адам Міхнік.

Вроцлаўскі Глабальны форум будзе прысвечаны стасункам Еўропы з США, будучыні Беларусі, рэвалюцыі ў Паўночнай Афрыцы.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, беларускія палітыкі Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Мілінкевіч і намеснік сакратара абароны ЗША Аляксандр Вершбоў.

Паводле "Газеты Выборчай"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства