viasna on patreon

Поўнае апісанне судовага разбору па крымінальнай справе Статкевіча, Уса, Класкоўскага, Грыбкова, Буланава, Квяткевіча і Пазняка

2011 2011-05-31T13:20:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11траўня 2011 года ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы па абвінавачванню: Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў), Дзмітрыя Буланава, Андрэя Пазняка, Арцёма Грыбкова і Аляксандра Квяткевіча - у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках), Аляксандра Класкоўскага - у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 293 КК (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 382 (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы).

Працэс працягваўся на працягу 7 дзён з 11 па 18 траўня 2011 года.
Справу разглядала калегія ў складзе суддзі Грачовай і двух народных засядацеляў у сувязі з тым, што ў якасці абвінавачаных праходзілі асобы, якім за здзяйсненне злачынства прадугледжана пакаранне звыш 10 гадоў пазбаўлення волі.

Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора Ленінскага раёна Кірыл Чубкавец.

Абарону абвінавачаных ажыццяўлялі:

А. Класкоўскага - Ірына Бурак,

М. Статкевіча - Тацяна Станкевіч,

Д. Уса - Уладзімір Сазанчук,

Д. Буланава - Ірына Тачкар,

А. Квяткевіча - Сяргей Новік,

А. Грыбкова - Тамара Шэльдава,

А. Пазняка - Іван Жабко

Поўная версія агляду на рускай мове

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства