viasna on patreon

Прысуды за Плошчу. МІКОЛУ СТАТКЕВІЧУ -- 6 ГАДОЎ. ДЗМІТРЫЮ УСУ -- 5,5. АЛЯКСАНДРУ КЛАСКОЎСКАМУ - 5 ГАДОЎ ЗНЯВОЛЕННЯ

2011 2011-05-26T20:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрыю Буланаву - 3 гады, Аляксандру Квяткевічу - 3,5, Арцёму Грыбкову - 4 гады калоніі. Андрэю Пазняку - 2 гады "хіміі"  без накіравання ў папраўчыя ўстановы.
Прысуды двум экс-кандыдатам у прэзідэнты і яшчэ пяці ўдзельнікам Плошчы-2010 абвешчаныя ў Ленінскім судзе Мінска суддзёй Людмілай Грачовай.
Дзмітрый Ус узяты пад варту ў зале суда. Андрэя Пазняка, наадварот, выпускаюць.

Нагадаем, што пракурор Кірыл Чубкавец запрасіў для ўсіх сямёх вялікія тэрміны зняволення:

Міколе Статкевічу -- 8 гадоў, Дзмітрыю Усу -- 7 гадоў, Аляксандру Класкоўскаму -- 8,5 гадоў, Андрэю Пазняку, Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу, Арцёму Грыбкову -- па 4 гады. Усім, згодна з "цяжкім" артыкулам абвінавачвання, якой ёсьць артыкул "масавыя беспарадкі", "свеціць" узмоцнены рэжым утрымання ў калоніі.

Акрамя таго, Арцёма Грыбкова, па версіі пракурора, патрэбна прымусова лячыць ад алкагольнай залежнасці. Факт залежнасці не даказаны. 

20 траўня прысуд быў адкладзены з-за хваробы суддзі.

Сёння ў залі суда прысутнічаюць амбасадары дэмакратычных краін, у тым ліку ЗША, Швецыі, Германіі. Падтрымаць палітвязняў прыйшоў таксама ўмоўна асуджаны экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства