viasna on patreon

28 красавіка выйшаў на волю моладзевы актывіст Зьміцер Касьпяровіч

2006 2006-04-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ля турмы №8, як зараз называецца Жодзінскі СІЗА, маладзёвага лідэра сустракалі сябры і бацькі, журналісты мясцовых і замежных выданьняў. Хлопца выпусьцілі амаль апошнім пасьля 17-00-ай гадзіны. Ён прасядзеў за кратамі 3,5 месяцы і выйшаў датэрмінова, раней за прысуджаны тэрмін у 5 месяцаў. У Жодзінскай турме Зьміцер правёў каля 2 месяцаў. Яму інкрымінавалася спроба абрываньня сьцягу з будынку Менскага гарвыканкаму.

Сябрам прыйшлося чакаць моманту вызваленьня ля турмы больш за 2,5 гадзіны. Яны радасна сустракалі вызваленца - накінулі яму на плечы бел-чырвона-белы сьцяг і абдымаліся. Пасьля даволі доўгага зьняволеньня Зьміцер выглядаў бледным, стомленым, але быў шчастлівым ізноў сустрэцца на волі з бацькамі і аднадумцамі.

Перад ад’ездам, бацькі Зьміцера Касьпяровіча, цёплым словам ўзгадалі і выказалі ўдзячнасьць за дапамогу перадачамі, інфармацыяй, транспартам мясцовых праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятлану Лапіцкую.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства