viasna on patreon

Масаваыя затрыманьні каля Адміністрацыі прэзідэнта

2011 2011-05-18T07:35:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля 20 чалавек затрымалі ўвечары 17 траўня каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі ў Менску. Гэта ўдзельнікі акцыі, прысьвечанай барацьбе супраць гамафобіі. Сярод затрыманых — актывісты праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і іх лідэр Сяргей Андросенка, прадстаўнікі некаторых моладзевых грамадзкіх арганізацыяў.

Удзельнікі акцыі зьбіраліся пачаць шэсьце і раздаваць інфармацыйныя ўлёткі, у якіх згадвалася, што 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі і трансафобіі. Як толькі яны пайшлі ў бок праспэкту Незалежнасьці, дарогу ім перагарадзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Пасьля гэтага зьявіўся АМАП. Удзельнікаў акцыі адвезьлі ў Ленінскі РАУС Менску.

Паводле апошніх паведамленьняў, там знаходзяцца 15 чалавек затрыманых. Міліцыя пачала складаць пратаколы пра адміністратыўныя парушэньні.

Да 21-й гадзіны ўсіх затрыманых адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства