viasna on patreon

Разгляд крымінальнай справы Артура Фінькевіча распачнецца 4 траўня ў 10.30 у судзе Першамайскага рёну г. Мінска

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы актывіст Артур Фінькевіч з 30 студзеня 2006 году знаходзіцца пад вартай у СІЗА г. Мінска. А. Фінькевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за напісаньне палітычных графіці ў г. Мінску. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч.3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасьці). Па апошнім артыкуле Артуру пагражае пазбаўленне волі ад 7 да 12 гадоў, прычым па дадзеным артыкуле вынясенне прысуду з адтэрміноўкай выкананання не прадугледжваецца. Матэрыялы крымінальнай справы ўжо перададзеныя ў суд, які павінен адбыцца на працягу наступнага месяца. Праваабаронцы лічаць арышт Артура Фінькевіча палітычна матываваным, звязаным з ягонай актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасьцю.

Улічваючы сур'ёзнасьць абвінавачваньняў у адрас Артура Фінькевіча
Праваабарончы цэнтр Вясна заклікае: распачаць грамадскія і палітычныя кампаніі ў абарону Артура Фінькевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства