Трох затрыманых у часе Чарнобыльскага шляху грамадзянаў Украіны дэпартавалі ўначы на тэрыторыю Ўкраіны
https://spring96.org/be/news/4337
2006
2006-04-27T10:00:00+0300
2006-04-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сярод затрыманых быў непаўнагадовы студэнт. Усе трое зьяўляюцца сябрамі ўкраінскай моладзевай арганізацыі "Студэнцкае брацтва", паведаміла Радыё Свабода.
Нагадаем, што некалькі сяброў гэтай арганізацыі ўжо адбывалі пакараньне ў часе выбарчай кампаніі - яны прысутнічалі на сустрэчах А.Мілінкевіча з выбаршчыкамі, пад час якіх і былі затрыманыя.
На Чарнобыльскім шляху было каля дзясятка прадстаўнікоў "Студэнцкага брацтва" - яны трымалі ўкраінскія сьцягі. Гэта прыцягнула ўвагу спэцназаўцаў. Некалькі чалавек з гэтай арганізацыі яшчэ застаюцца ў Менску.