viasna on patreon

Сьвятлану Міхальчанку, актывістку дэмакратычнага руху ў Сьветлагорску (Гомельская вобласьць), 26 красавіка выклікалі ў мясцовае аддзяленьне Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Там жанчыну папярэдзілі пра тое, што яе "могуць завэрбаваць замежныя сьпэцслужбы".
С. Міхальчанке затэлефанаваў дадому чалавек, які сказаў, што ён супрацоўнік КДБ Аляксей Аляксандравіч Шарынаў. Ёй было прапанавана прыбыць у кабінет № 2 міжраённага аддзяленьня КДБ у Сьветлагорску ў 9 гадзінаў раніцы.
"У час сустрэчы А. Шарынаў заявіў, што ў КДБ паступіла ананімнае пісьмо аб тым, што я выказваю радыкальныя погляды і быццам бы атрымліваю грошы з-за мяжы, якія выкарыстоўваю на грамадзкую і палітычную дзейнасьць. Ён сказаў таксама, то са мною могуць зьвязацца прадстаўнікі замежных сьпэслужбаў, каб завэрбаваць мяне. Мэтаю сустрэчы было быццам бы папярэдзіць мяне аб гэтым" распавяла С. Міхальчанка.
Падчас выбараў С. Міхальчанка была кіраўніком раённага штабу кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мілінкевіча. У сакавіку яе аштрафавалі за тое, што пры раздачы агітацыйных матэрыялаў на вуліцы пляншэт з партрэтам Мілінкевіча стаяў "ў непрызначаным месцы". С. Міхальчанка зьяўляецца першым сакратаром раённага камітэту Партыі камуністаў. Жанчына мае аўтарытэт сярод мясцовых людзей (да выхаду на пэнсію была дырэктарам школы). Таму відавочна, што сапраўдая мэта аўтараў "ананімкі" была ў тым, каб "нэйтралізаваць" С. Міхальчанку, асабліва ў дзень 20-годдзя з часу аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але выклік у КДБ не перашкодзіў С. Міхальчанке разам з групай жыхароў Сьветлагорскага раёну прыбыць на Чарнобыльскі шлях у Менск.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства