Юрася Губарэвіча будуць судзіць за віншавальныя паштоўкі Мілінкевіча з Новым годам
Як мы паведамлялі раней, за паўгадзіны да пачатку акцыі "Сьвечка памяці" ў Берасьці, запланаванай на 20 гадзінаў, былі затрыманыя кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Юрась Губарэвіч і Яўген Пракурат.
Яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёну Берасьця. Стала вядома, што міліцыянты нібыта атрымалі інфармацыю пра наяўнасьць у аўтамабілі Губарэвіча наркотыкаў. Дзеля пошуку наркотыкаў быў выкліканы эксьперт.
Эксьперт наркотыкаў не знайшоў, але ў аўтамабілі аказаліся некалькі віншавальных паштовак Мілінкевіча з Новым годам. За іх і ўхапіліся "ахоўнікі парадку" - пачалі складаць пратакол па арт. 172.3 КаАП РБ - распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных, зьмест якой наносіць шкоду дзяржаўнаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзянаў.