viasna on patreon

Абвешчаны прысуды Дароніну, Казакову, Лобану, Мацукевічу, Сакрэту і Федаркевічу

2011 2011-05-12T17:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 траўня суддзя суду Маскоўскага раёна Алена Шылько прызначыла пакаранне удзельнікам Плошчы:  Сяргею Казакову, Віталю Мацукевічу, Яўгену Сакрэту, Уладзімеру Лобану - па тры гады калоніі строгага рэжыму, Дзмітрыю Дароніну і Алегу Федаркевічу - па тры з паловай гады.

* * *

11 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску працягваецца працэс над удзельнікамі Плошчы. На лаве падсудных: Дзьмітры Даронін, Сяргей Казакоў, Уладзімер Лобан, Віталь Мацукевіч, Яўген Сакрэт, Алег Федаркевіч. Яны абвінавачваюцца па частцы 2 арт. 293 «Масавыя беспарадкі».

На чацверты дзень суда над Дароніным, Казаковым, Лобанам, Мацукевічам, Сакрэтам, Федаркевічам пракурор  запатрабаваў для Казакова – 4 гады турэмнага зняволення, Мацукевічу- 4 гады, Сакрэту – 4 гады, Дароніну – 4 гады, Лобану і Федаркевічу па  3 з паловай гады.

Суддзя перанесла абвяшчэнне прысудаў на 16 гадзін 12 траўня. У сваім апошнім слове слесар Алег Федаркевіч паведаміў  аб тым, што ён пражыў жыццё і яму ня боязна нават патрапіць у турму і гэта не сорамна, а вось там, хто такія прысуды абвяшчае ён сказаў "А вы за краіну адкажаце!".  Яго пазіцыю падзяляе Сяргей Казакоў, які таксама віны не прызнае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства