На плошчы Якуба Коласа затрымана сем чалавек
https://spring96.org/be/news/4316
2006
2006-04-26T10:00:00+0300
2006-04-26T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яшчэ да пачатку Чарнобыльскага шляху на плошчы Я.Коласа міліцыянты затрымалі 5 актывістаў незарэгістравага руху "Вольная моладзь". Іх адвезлі ў Савецкі райаддзел міліцыі. Пра гэта паведаміў прэс-службе АГП абаронца намётавага гарадка Яраслаў Грышчэня. Па ягоных словах, да маладых людзей падыйшлі людзі ў цывільным і папрасілі прайсьці ў міліцэйскі УАЗік.
Праз некалькі хвілінаў прывыхадзе з метро Якуба Коласа затрымалі яшчэ дваіх чалавек -- Андрэя Лычова і Аляксея. Па папярэдніх зьвестках, іх таксама павезьлі ў РУУС Савецкага раёну.