viasna on patreon

Затрымалі салігорцаў, якія ехалі на "Чарнобыльскі шлях"

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску затрыманыя тры аўтамабілі зь мясцовымі жыхарамі, якія скіроўваліся ў Менск для ўдзелу ў Чарнобыльскім шляху.

Сярод затрыманых лідэр тутэйшых прадпрымальнікаў Аляксандар Цэцура, каардынатарка жаночага руху Ларыса Насановіч, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Мікалай Зімін, лідэр суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алег Борын, удзельнік сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску й палітвязень жодзінскай турмы Ўладзімер Шыла і іншыя.

Як паведаміла Радыё Свабода Ларыса Насановіч, салігорскія міліцыянты даставілі іх у мясцовы пастарунак, дзе яны цяпер і знаходзяцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства