viasna on patreon

Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай

2011 2011-05-06T23:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pachobut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Андрэй Пачобут, публіцыст і блогер, уласны карэспандэнт выдання Gazeta Wyborcza

Журналіста Андрэя Пачобута, якога абвінавачваюць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 368 – частка 1 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і 367 – частка 1 (паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), наведаў ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў. Ён паведаміў, што меру стрымання абвінавачанаму змяніць не ўдалося – заяўленае раней хадайніцтва следчым Гродзенскай абласной пракуратуры Арсенем Нікольскім адхіленае. Не дапамаглі і больш за сорак зваротаў грамадзянаў, якія браліся паручыцца за дзеянні Пачобута ў выпадку вызвалення яго з-за кратаў да пачатку судовага працэсу. Адметна, што следчыя дзеянні ў дачыненні да Андрэя Пачобута дагэтуль зусім не праводзяцца.

Андрэй Пачобут знаходзіцца ў СІЗА ўжо цэлы месяц. За кратамі яму давялося сустрэць чарговы дзень народзінаў, на які журналіст атрымаў шмат віншаванняў ад родных, сяброў і калег. За гэты час яму аднойчы дазволілі спатканне з жонкай. Аксана Пачобут паведаміла, што зараз пададзена чарговае хадайніцтва на сустрэчу з мужам, і яна чакае на яго адказу.  

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства