Судзяць нападнікаў на будынак Бабруйскага КДБ
https://spring96.org/be/news/43088
2011
2011-05-05T12:38:23+0300
2011-05-05T12:38:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/waskowicz110127.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Бабруйску 5 траўня ў 10-30 распачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенка і Паўлам Сырамолатавым, якіх абвінавачваюць у падпале будынка мясцовага аддзялення КДБ (частка 2 артыкул 339 Крымінальнага кодэксу – “Асабліва злоснае хуліганства”). Ім пагражае ад сямі да 12 гадоў турэмнага зняволення.
Журналіст “Бабруйскага кур’ера” Яўген Васьковіч быў затрыманы 17 студзеня ў Магілёве.
Нагадаем, што невядомыя ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску здзейснілі напад на будынак КДБ. Адразу аператыўнікі затрымалі актывіста анархісцкага руху Сяргея Слюсара, правялі ў яго дома ператрус, аднак затым ён быў вызывалены, паколькі следства не ўстанавіла яго датычнасці да нападу.