viasna on patreon

Кантроль за апазіцыяй у гадавіну аварыі на ЧАЭС

2011 2011-04-26T15:46:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valabueualiaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У 25 гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС салігорскія ўлады ўсталявалі пільны кантроль за перасоўваннем мясцовых дэмакратычных актывістаў. Раніцай 26 красавіка выканкамаўскія чыноўнікі праз адміністрацыю прадпрыемства, дзе працуе маладафронтавец Аляксей Валабуеў (на фота), пачалі аказваць ціск на маладзёна з мэтай не дапусціць яго ўдзел у акцыі апазіцыі ў Мінску.
Прыкладна ў гэты ж час быў выкліканы ў мясцовы РАУС іншы салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына. Супрацоўніка міліцыі Аляхновіча цікавіла, ці збіраецца маладзён ехаць у Мінск ды ўдзельнічаць у мітынгу “Чанобыльскі шлях”. Таксама міліцыянт спрабаваў высветліць у маладафронтаўца месцазнаходжанне ды планы на гэты дзень дэмактывістаў Паўла Батуева і Ільлі Шылы.
Варта адзначыць, што цікавасць міліцыі не абмежавалася “Чарнобыльскім шляхам”. Шэраг пытанняў да Андрэя датычыўся тэракту ў мінскім метро:
- Запытваліся пра Івана Шылу ў кантэксце мінскага тэракту, ці збіраецца ён у Беларусь і калі, - паведаміў маладафронтавец.
Нагдаем, што на мінулым тыдні мясцовыя чыноўнікі забаранілі правядзенне ў Салігорску мітынгу, прысвечанага 25 угодкам аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства