Паўла Станеўскага хціва асудзілі на 8 сутак арышту
Паўла Станеўскага, якога затрымалі разам з Паўлам Левінавым, Вольгай Карач і Алегам Баршчэўскім сёньня раніцай прысудзілі да 8 сутак арышту ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Пакуль вядома, што ён пасьля вызваленьня з-пад варты быў ізноў затрыманы міліцыяй.
На калідоры суду да яго падыйшоў сведка-міліцыянер Арцём Кавалеўскі і прапанаваўПаўлу падвезці яго ў РУУС, каб забраць там уласныя рэчы. Аднак у Фрунзенскім РУУСе яго раптоўна затрымалі і перапісаўшы недакладныя пратаколы, вернутыя суддзёй на дапрацоўку, пакінулі нанач ў міліцыі.
Нагадаем, што ў судзе Фрунзенскага раёна 20 красавіка Вольгу Карач пакаралі штрафам у памеры 700 тысяч рублёў, Алега Баршчэўскага і Паўла Левінава арыштавалі на 10 сутак. Усіх іх звінавацілі ў дробным хуліганстве. Суддзя Вольга Комар адправіла пратаколы, складзеныя на Станеўскага на дапрацоўку, а яго вызваліла з-пад варты.