У Ветцы Гомельскай вобласьці прадстаўніца мясцовых уладаў спрабавала забараніць распаўсюджваць у горадзе незалежныя газэты
https://spring96.org/be/news/4281
2006
2006-04-25T10:00:00+0300
2006-04-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельская актывістка Марыя Багдановіч ад пачатку году — грамадзкая распаўсюдніца незалежных выданьняў "Народная Воля", "Товарищ" і іншых. Спадарыня Багдановіч мае адпаведнае пасьведчаньне. Аднак 24 красавіка ў Ветцы раздаваць падпісчыкам газэту "Товарищ" спрабавала забараніць мясцовая чыноўніца, паведаміла спадарыня Багдановіч радыё Свабода: "Дэпутат раённага савету Ваўчкова пачала патрабаваць у мяне дакумэнты, дазвол на распаўсюд, хоць яна ня мела права гэтага рабіць. А таксама стала пагражаць мне міліцыяй".
Паводле спадарыні Багдановіч, яна расцэньвае гэты факт як спробу маральнага ціску.