Пікет на гадавіну Чарнобыльскай аварыі ў Бабруйску не дазволілі
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў паведаміў, што бабруйскія актывісты будуць абскарджваць гэтае рашэнне гарвыканкама.
- Нам адмовілі па той прычыне, што быццам бы заяўнікі пікета належаць да незарэгістраваных арганізацый. Але гэта няпраўда! АГП напрыклад, у бабруйску зарэгістравана ў двух раёнах горада. Зараз збіраем дакументы, а потым пойдзем у гарвыканкам, каб разабрацца з незразумелай для нас сітуацыяй, - распавёў Віктар Бузінаеў.
Нагадаем, што заяўнікамі пікета ў Бабруйску выступілі старшыня мясцовай суполкі АГП Віктар Бузінаеў і старшыня суполкі “Справядлівы свет” Альберт Секержыцкі, якія адправілі ў гарвыканкам адразу дзве заяўкі. На пікеце планавалася раздаваць мінакам друкаваную прадукцыю, прысвечаную чарнобыльскай тэматыцы і будоўлі Астравецкай АЭС.
“Праваабарончая хроніка”