Бабруйскія актывісты падалі заяўкі на пікет да гадавіны аварыі на ЧАЭС
Бабруйчане даслалі ў гарвыканкам дзве заяўкі – ад Альберта Секержыцкага (Справядлівы свет) і Віктара Бузінаева (АГП). Але пры ўмове дазволу правядзення пікета ў ім возьмуць удзел усе мясцовыя партыі і арганізацыі, якія ўваходзяць ў Раду дэмакратычных сіл Бабруйскага рэгіёна.
- Мы спецыяльна не падавалі заяўку на правядзенне пікета на цэнтральных плошчах горада, бо гэта бессэнсоўна, - гаворыць Віктар Бузінаеў. – Наша мэта -- атрымаць дазвол на стадыёне фабрыкі “Славянка” на 21 красавіка. Але мала веры, што і там дазволяць. На пікеце мы плануем, у першую чаргу, інфармаваць грамадства. Зробім вялікую расцяжку, дзе будзе напісана “Хірасіма-Нагасакі-Чарнобыль-Фукусіма-?...” А таксама рыхтуем улёткі пра будоўлю АЭС у Астраўцы, пра шкоду радыяцыі, наступствы аварыі ў Чарнобылі і гэтак далей.
“Праваабарончая хроніка”