viasna on patreon

У Брэсьце міліцыя шукае ўлёткі пра "Чарнобыльскі шлях" і сканфіскоўвае незалежную друкаваную прадукцыю

2006 2006-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 красавіка ў Брэсьце на кватэры, якую здымае мясцовы праваабаронца Уладзімір Малей, супрацоўнікі праваахоўных органаў правялі вобыск без санкцыі пракурора, заявіўшы, што гэта звычаўны дагляд.
Міліцыянты чакалі ў пад'ездзе і, калі спадар Малей выходзіў з кватэры, падышлі да яго і вымусілі зноў зайсьці ў кватэру пагутарыць. Падставай паслужыла нібыта скарга суседзяў на шматлікія наведваньні дадзенай кватэры, якія перашкаджаюць жыхарам дому. Апынуўшыся ўнутры памяшканьня, яны зацікавіліся незалежнай друкаванай прадуцыяй, сярод якой быў праваабарончы бэлетэнь "Права на волю", "Агляд-Хроніка парушэньняў правоў чалавека", "Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы" і іншыя, якія былі канфіскаваныя без складаньня належнага акту. Само памяшканьне супрацоўнікі міліцыі зьнялі на фотакамеру і відэакамеру, хацелі канфіскаваць яшчэ і кампутарную тэхніку, але, відаць, без санкцыі на вобшук не рызыкнулі. Пасьля гэтага яны даставілі Уладзіміра Малея ў Ленінскі РАУС, дзе склалі пратакол па ч.3 арт.172 - распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Праваабаронца з напісаным не пагадзіўся, бо распаўсюдам не займаўся, што і адлюстраваў у пратаколе. Ён зьвязвае факт наведваньня кватэры міліцыянтамі з падрыхтоўкай да правядзеньня Чарнобыльскага шляху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства