Справу Статкевіча і Уса разгледзіць Ленінскі раённы суд
https://spring96.org/be/news/42513
2011
2011-04-08T15:40:00+0300
2011-04-08T15:40:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Справу супроць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса накіравалі для разгляду у Ленінскі раённы суд Менску. Дзень пачатку працэсу і судзьдзя, які будзе весьці справу, яшчэ не прызначаныя.
Пра гэта 8 красавіка «Свабодзе» паведаміў Дзьмітры Вус са спасылкай на ліст зь Менгарсуду.
Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Экс-кандыдаты на прэзыдэнта сваёй віны не прызнаюць. «У справе фігуруюць таксама некалькі іншых актывістаў», — сказаў Вус.