viasna on patreon

Пасля няўдалай спробы завербаваць КДБ ужыў юрыдычныя санкцыі

2011 2011-04-04T11:54:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніку Цэнтру развіцця валанцёрства Мікалаю Кванталіяні адмовілі ў рэгістрацыі аб’яднання.

Афіцыйная версія нерэгістрацыі міжнароднага культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання — «шэраг парушэнняў патрабаванняў нормаў заканадаўства, якія нельга паправіць».

Міністэрства юстыцыі ўбачыла парушэнне ў тым, што ў пратаколе заснавальнага агульнага сходу аб’яднання і пратаколе пасяджэння праўлення аб’днання пытанне аб стварэнні аддзяленняў, беларускага і швейцарскага, не ставілася. А таксама замест арыгіналаў дакументаў аб стварэнні швейцарскага аддзялення ў Мінюст прадставілі копіі.

Юрыст Вольга Смалянка лічыць, што такое рашэнне было прынята не на аснове заканадаўства.

«Згодна з Пастановай Міністэрства юстыцы «Аб зацвярджэнні нарматыўных прававых актаў па пытаннях афармлення і разгляду дакументаў, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, іх саюзаў (асацыяцый), а таксама дзяржаўнай рэгістрацыяй і выключэннем з журнала дзяржаўнай рэгістрацыі, пастаноўкай на ўлік і зняцце з уліку іх арганізацыйных структур», калі пры падачы заявы аб дзяржрэгістрацыі аб’ядання выяўлена, што прадстаўлены не ўсе дакументы, рэгіструючы орган пакідае заяву без руху і ўказвае заявіцелю тэрмін для прадстаўлення дакументаў, якіх не хапае. Міністэрствам юстыцыі вышэй названыя дзеянні зроблены не былі».

Вольга Смалянка таксама адзначае, што згодна са Статутам аб’яднання, разгляд пытання аб стварэнні аддзяленняў не адносіцца да кампетэнцыі заснавальнага агульнага сходу.

Нагадаем, што два тыдні таму Мікалай Кванталіяні распавёў пра спробу яго завербаваць КДБ.

Супрацоўнік спецслужбы прапанаваў Кванталіяні супрацоўніцтва ў абмен на безперашкодную рэгістрацыю аб’яднання і 50000 еўра ў год.

У супрацьлеглым выпадку Мікалаю прыгразілі незарэгістраваць Цэнтр і асабістыя праблемамі з выездам за мяжу . Кванталіяні ад супрацоўніцтва адмовіўся. І вырашыў чакаць адказ з Мінюста.

Мікалай распавёў, што на мінулым тыдні ён з сям’ёй і сябрамі ездзіў на прыватным аўтамабілі ў Вільню. Вырашыў праверыць, ці з’яўляеццы ён невыязным. Калі вярталіся назад, на пункце пропуску «Каменны Лог» яго аўтамабілю зладзілі поўны дагляд.

«Пры праверцы пашпартоў на мой пашпарт манітор «міргнуў» чырвоным святлом.

І нас пачалі правяраць дэталёва: прасілі вынеслі ўсе рэчы з машыны, пасля іх абнюхалі сабакі. І ніхто не патлумачыў у чым справа».

На мяжы Квантэліяні правёў дзве гадзіны. Ён адзначае, што «па інфармацыі праваабаронцаў, я ў нейкім спісе, калі больш інтэнсіўна правяраюць на выедзе і ўездзе. І звычайна стараюцца зацягнуць час да 4 гадзін».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства