Арыштаванаму за флэшмоб Яўгену Контушу адмовілі ў перадачы лекаў на Акрэсціна
Удзельнік
акцыі пратэсту
супраць
рашэння
Дэпартаменту
выканання пакаранняў МУС пра
закрыццё
адзінай
бальніцы
для
зьняволеных, нацыянал-бальшавік Яўген
Контуш
быў
змешчаны
ў спецпрыёмнік ГУУС
Мінгарвыканкама
на
Акрэсціна ў цяжкім
стане
з
высокай
тэмпературай.
Суд
прысудзіў
лідэра
беларускіх нацболаў
да
12
сутак
арышту. Пры
сабе
Яўген
Контуш
меў
бальнічны
ліст
з
дыягназам
"ангіна", а ў
гэты
дзень
збіраўся
на прыём да
ўрача.
Пад час прыёму перадач
раніцай 2 красавіка дзяжурныя супрацоўнікі
спецпрыёмніка
адмовіліся
прыняць
ад
нацболаў
лекі, у
тым
ліку
антыбіётыкі, выпісаныя лекарам
Яўгену. Матывавалася
гэтая
адмова
адсутнасцю
ўрача. Пра гэта паведамляе
сайт Беларускіх нацыянал-бальшавікоў.
Нагадаем, 1 красавіка ў Менску
затрымалі 10 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць закрыцця рэспубліканскага
шпіталю Дэпартаменту выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў.
Актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху зладзілі флэшмоб.
На падыходзе да будынку дэпартаменту іх затрымалі супрацоўнікі праваахоўных
органаў у цывільным. Дзесяцярых удзельнікаў флэшмобу пасадзілі ў аўтобус і
павезлі ў невядомым кірунку.
2 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска былі разгледжаныя адміністратыўныя справы затрыманых ўдзельнікаў флэш-мобу: Яўген Контуш асуджаны на 12 сутак, Ігар Сідаровіч – на10 сутак, Яўген Амелькаў — на 7 сутак. Штрафы (па 15 базавых велічыняў) атрымалі Аляксей Шкундзіч і Зміцер Сіняк. Справы непаўнагадовых Уладзіслава Лобава і Паўла Дрыўня, якіх адпусцілі з РУУСа з бацькамі, будуць разглядацца Камісіяй па справах непаўнагадовых па месцы жыхарства.