viasna on patreon

Сіхем Бэн Седрын: "Я б хацела сказаць некалькі словаў пра Беларусь" (відэа)

2011 2011-03-29T16:24:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sihembensedrine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сіхем Бэн Седрын (Sihem Bensedrine), Спікер Нацыянальнага Савета за асноўныя свабоды ў Тунісе (CNLT)

Сіхем Бэн Седрын (Sihem Bensedrine), Спікер Нацыянальнага Савета за асноўныя свабоды ў Тунісе (CNLT)

"Я б хацела сказаць некалькі слоў пра Беларусь. На працягу больш за дзесяць апошніх гадоў у маіх шматлікіх паездках і выступах у абарону Туніса я ўвесь час сустракалася з гэтым беларускім праваабаронцам, які змагаўся побач са мной за правы чалавека і дэмакратыю. Нашы патрабаванні былі і застаюцца аднолькавымі. Але я павінна вам сказаць, што Аляксандру, калі ён вернецца дадому, можа дорага каштаваць гэтая яго паездка ў Туніс, сам факт яго прысутнасці тут і яго ўдзел у семінары. Уявіце сабе, што жыхарам Йемена наогул забаронена прыязджаць у Туніс, таму што тое, што адбываецца ў Тунісе, расцэньваецца як небяспечная зараза. Так што мы не змаглі нікога запрасіць з Йемена. Фармальнай забароны на ўезд вядома няма, але той, хто на такую ​​паездку вырашыцца - будзе пакараны. Гэтая петыцыя - гэта таксама і магчымасць падтрымаць калег-праваабаронцаў, сказаць ім, што мы з імі і што мы не дапусцім, каб хоць волас ўпаў з галавы Алеся ў пакаранне за яго прысутнасць тут.

Зараз я зачытаю вам тэкст падрыхтаванай намі рэзалюцыі:

«Мы, удзельнікі Форума за Дэмакратыю ў Тунісе, безумоўна асуджаем злачынствы, здзейсьненыя антыканстытуцыйным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і ў прыватнасці масавыя і суровыя рэпрэсіі пасьля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Арыштаў і жорсткаму абыходжанню падвергнуліся сотні беларускіх грамадзян.
Мы выказваем нашу салідарнасць з народам і грамадзянскай супольнасцю Беларусі і іх барацьбой за дэмакратыю і выкананне правоў чалавека.
Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, гарантыі незалежнасці правасуддзя і прэсы, а таксама змены заканадаўства, якое прадугледжвае крымінальны перасьлед праваабаронцаў.
Наш народ цягам 23 гадоў змагаўся супраць самавольства і беззаконня, і мы ўпэўненыя, што і вашыя намаганні прынясуць свой плён".


Алесь Беляцкий fidhdailymotion

Туніс, 18 сакавіка 2011.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства