viasna on patreon

У Віцебску -- ніводнага дазволу на акцыі 25 сакавіка

2011 2011-03-23T15:24:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-karatkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паколькі мітынгі і пікеты забароненыя, актывісты запрашаюць жыхароў абласнога цэнтру адзначыць Дзень Волі ўскладаннем кветак да мемарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Уладзіміру Караткевічу.

23 сакавіка віцебскія актывісты атрымалі адмовы на правядзеньне акцыі да Дня Волі з усіх трох раённых  адміністрацый горада. З Першамайскай і Кастрычніцкай адміністрацый напісалі, што заяўнікі не прадставілі дамоваў на паслугі ЖКГ, міліцыі і “хуткай дапамогі” падчас мітынгаў і пікетаў.

“Даўно спраўджана, што ўлады проста пасылаюць нас па “зачараваным коле, -- тлумачыць актывіст Аляксей Гаўруцікаў. – Ніякія дамовы ніхто з намі заключаць не будзе, пакуль няма  дазволу на акцыю. Мы звярталіся ў гарвыканкам, каб змяніць парадак атрымання дазволаў, але нам так нічога і не адказалі”.

Самы арыгінальны адказ, на думку актывістаў, атрыманы з Чыгуначнай раённай адміністрацыі. У адмове на правядзеньне акцыі ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў напісана, што 25 сакавіка паводле распараджэння старшыні райвыканкаму там будзе праводзіцца акцыя “Разам – супраць туберкулёзу”.

Цікава, што сусьветны дзень барацьбы з туберкулёзам адзначаецца 24 сакавіка, і ва ўсім Віцебску, як піша газета “Народнае слова”, прафілактычна-асветніцкія мерапрыемствы пройдуць менавіта ў гэты дзень. І толькі Чыгуначная адміністрацыя “расцягне” барацьбу з туберкулёзам на два дні – аж да самага вечара 25 сакавіка.   

Паколькі мітынгі і пікеты ў Віцебску аказаліся пад забаронай, мясцовыя актывістыпрапануюць землякам сабрацца ў Дзень Волі на плошчы Свободы ў Віцебску, і ў 17.30 разам зладзіць урачыстае ўскладаньне кветак да мэмарыльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Уладзіміру Караткевічу (на фота).

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства