viasna on patreon

Суд Цэнтральнага раёну Менску прыняў рашэньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні палітзьняволенага Міхаіла Марыніча

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка ў менскай папраўча-працоўнай калоніі УЖ 15/1 адбылося выязное паседжанне суда, падчас якога было прынятае рашэньне аб датэрміновым вызваленні палітвязьня, былога міністра знешнеэканамічных сувязей і надзвычайнага пасла Міхаіла Марыніча.

30 снежня 2004 года раённы суд Менску прызнаў М.Марыніча павінным у прысваенні аргтэхнікі, якая была перададзена пасольствам ЗША у часовае карыстанне грамадзкай арганізацыі "Дзелавая ініцыятыва", якой кіраваў Марыніч. Палітыка прысудзілі да пяці год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма з канфіскацыяй маёмасці. Палітык ніколі не прызнаваў сябе вінаватым і тлумачыў перасьлед палітычнымі матывамі. Шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў прызналі яго палітычным вязьнем.
18 лютага 2005 года тэрмін стрымання быў скарочаны да трох гадоў і шасці месяцаў.

Абарона спадара Марыніча даўно настойвала на ягоным датэрміновым вызваленьні на той падставе, што ён яшчэ летась адбыў палову тэрміну, не парушаў дысцыпліны, да таго ж дасягнуў пэнсійнага веку і мае інваліднасьць, бо ў калоніі Міхаіл Марыніч перанёс інсульт і цяжкае захворванне вачэй. Аднак разгляд хадайніцтваў аб вызваленьні Марыніча некалькі разоў адкладаўся.
Як казалі сваякі палітыка са спасылкай на крыніцы ў калоніі, гэта адбывалася з-за "загаду вызваліць Марыніча не раней за прэзідэнцкія выбары".
Цяпер жа кіраўніцтва калоніі, у якой палітзняволены адбывае пакаранне, падпісала дакументы аб яго датэрміновым вызваленні. Выйсці з калоніі Міхаіл Марыніч павінен у бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства