viasna on patreon

Пракуратура Мінска прызнала парушэнні працэдуры ператрусу ў праваабаронцы

2011 2011-03-23T12:37:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч атрымаў адказ на зварот з пракуратуры горада Мінска. У лісце за подпісам намесніка пракурора В.М. Мацэля прызнаецца парушэнне працэдуры правядзення ператрусу ў праваабаронцы.

- 5 студзеня мне прад'явілі копію пастановы аб правядзенні ператрусу, а не арыгінал, - растлумачыў Віталь Амяльковіч. - Акрамя таго, у пратаколе не былі ўказаны дзве асобы, якія ўдзельнічалі ў правядзенні ператрусу. Мяркую, адзін з іх з'яўляецца супрацоўнікам УКДБ, іншы - супрацоўнікам Слуцкага РАУС. У адпаведнасці з ч. 3 арт.193 КПК, у пратаколе павінна быць пазначана прозвішча, імя і імя па бацьку  кожнай асобы, якая ўдзельнічае ў вытворчасці следчага дзеяння.

Пракуратура прызнала парушэнні. У адказе таксама гаворыцца пра тое, што супрацоўнікам, якія праводзілі ператрус, сказана пра  недапушчальнасьць падобнага ў будучыні.

Каб вярнуць канфіскаваную падчас ператрусу маёмасць, праваабаронцу накіравалі ў следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства