Адвакат сустрэлася з Анатолем Лябедзькам упершыню з 29 снежня
https://spring96.org/be/news/41992
2011
2011-03-23T11:31:53+0200
2011-03-23T11:31:53+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Учора вечарам адвакат сустрэлася са старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, што ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, упершыню пасля 29 снежня 2010 года, паведаміла прэс-сакратар АГП Аксана Крышчановіч.
«Палітык выглядае стомленым, але перадае ўсім прывітанне», — сказал Аксана Крышчановіч.
Нагадаем, што жонка і сын лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў мінулыя выходныя атрымалі ад яго тры лісты, напісаныя 15–17 сакавіка. Анатоль Лябедзька напісаў, што мае на руках пастанову аб утрыманні пад вартай да 20 траўня.
Анатоль Лябедзька быў затрыманы раніцай 20 снежня і з таго часу знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яму інкрымінуюць арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках.