viasna on patreon

Новы акт вандалізму ў Курапатах - з "лавы Клінтана" скрадзены мэталічны вянок.

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Лава Клінтана" — мэмарыяльны знак, усталяваны ў 1994 годзе прэзідэнтам Злучаных Штатаў Білам Клінтанам. Скрадзены вянок - ня першы акт вандалізму ў Курапатах. Амаль пяць гадоў таму, летам 2001 году, гарызантальную гранітную пліту раскалолі. Мэмарыяльны знак быў рэстаўраваны скульптарам Алесем Шатэрнікам — на месцы расколу ён усталяваў якраз гэты вянок.

Тое, што адбылося ў Курапатах цяпер, спадар Шатэрнік назваў варварствам: "Вар’яцтва буяе. Не хацелася зьвязваць гэта з палітыкай, як і раней, але цяпер проста я… Вянок, які там ляжаў, ён жа ж з такога таннага матэрыялу зроблены, ніякай такой каштоўнасьці, каб маглі пажывіцца злодзеі, ён не ўяўляе. Мне здаецца, што проста гэта мэтанакіравана".

Летась пры канцы лістапада невядомыя вандалы павалілі на зямлю амерыканскі мэмарыяльны знак, а праз некалькі дзён пасьля таго, як лаву паставілі на месца, на яе была нанесеная чырвоная фарба. Тады ж свастыка і зьневажальныя надпісы зьявіліся і на іншых курапацкіх знаках. На факце вандалізму ў Курапатах была заведзеная крымінальная справа. Як патлумачылі Радыё Свабода ў Менскім райадзеле міліцыі, сьледзтва ў гэтай справе яшчэ працягваецца, а пра новы факт вандалізму ў Курапатах ім невядома.

13 красавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры супрацоўнікі Міністэрства культуры, Інстытуту гісторыі Акадэміі навук і Беларускага фонду культуры расказвалі журналістам пра стан гістарычна-культурнай спадчыны ў Беларусі.
На пытаньні, якія тычыліся Курапатаў, намесьнік начальніка ўправы аховы гістарычна-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Ігар Чарняўскі адказаў, што помнік у Курапатах па-ранейшаму застаецца для яго ведамства "чужым", бо па "Закону аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны" любыя дзеяньні на падобным аб’екце праводзяцца з дазволу Міністэрства культуры. Ніводнага звароту для ўсталяваньня чаго б там ні было ў Курапатах у Міністэрства культуры не было.

Лёс арыштаванага Звону Свабоды, вырабленага па праекце Аляксея Марачкіна і Алеся Шатэрніка таксама заставецца невядомым. Гэты звон, які важыць больш за 110 кіляграмаў, адліты з бронзы. На ім — выява Пагоні і выказваньні славутых дзеячаў Беларусі. Арыштаваны ён 20 сакавіка ў Менску, а 25 сакавіка на плошчы Свабоды, дзе калісьці стаяла царква Ўсіх Сьвятых Беларусі, ён павінен быў абвясьціць Дзень Волі ў Беларусі.

.
і канфіскаванага

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства