viasna on patreon

Дашкевіч і Лобаў: другі дзень судовага працэсу (аднаўляецца)

2011 2011-03-23T18:25:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dashkevlobau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота

Фота

У судзе Маскоўскага раёна Менска 23 сакавіка аднавіўся разгляд крымінальнай справы  старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і  кіраўніка менскай структуры МФ  Эдуарда Лобава, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Алена Шылько. Адвакаты па справе Мар'яна Сямешка і Аўсяньнікава Алена. Дзяржаўны абвінаваўца - К. Мазоўка.

10-20. Суддзя працягвае допыт сьведкаў. Дапытваюць супрацоўніцу МЧС Святлану Гарбачову.

Жанчына паведаміла, што праходзіла па двары 18 сьнежня, убачыла драку, выклікала міліцыю. Адзін чалавек ляжаў на сьпіне, двое яшчэ на жываце, а зьверху іх трымалі яшчэ двое - як распавядалі Дашкевіч і Лобаў. Лобава й Дашкевіча сьведка не пазнала, кажа, што ўсе 6 чалавек былі апрануты ў цёмнае. Яна блытаецца ў датах: называе 19 сьнежня, а не 18. Cуддзя агучвае паказаньні гэтай сьведкі на папярэднім сьледзтве, паколькі ёсьць супярэчнасьці.

10-24. Гарбачова кажа, што ніякіх крыкаў аб дапамозе не было. Металічных прадметаў у руках ні ў каго яна не бачыла. Крыві таксама не бачыла.

Наступны сведка - Каравы Ігар Пятровіч. Ён апазнаць абвінавачаных ня можа. Далей сведка распавядае пра ляжачых на зямлі, што ён падышоў да іх, адзін прасіў выклікаць міліцыю, але ён не пасьпеў, бо яна і так хутка прыехала. Потым пабачыў, як пад'ехаў мікрааўтобус і затрымаў усіх, а ягоныя дадзеныя запісалі супрацоўнікі міліцыі.

Ён ня можа дакладна й падрабязна апісаць сытуацыю, бачыў, што адзін з пацярпелых нёс манціроўку ў руках, а той, што трымаў на зямлі іншага (Дашкевіча, напэўна), трымаў у руках тэлефон.  Паказаньні сведкі ў пратаколе допыту: удару манціроўкай не было, толькі нехта адзін ійшоў з ёй у руках.

12-10. Суддзя выклікае новых сведак. Адзін з іх, Марачкоў Віктар, на суд не з’явіўся. Наступны - міліцыянт Андрэй Тозік. Гэты сьведка затрымліваў Лобава, які змагаўся з пацярпелым Савіцкім. Ён кажа, што Лобаў паводзіў сябе спакойна.

13-00. Наступны сведка –  Зінькевіч Ігар, 1981 года нараджэньня, супрацоўнік міліцыі палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня ГУУС Менгарвыканкама. Ён непасрэдна затрымліваў Лазара. Падставай для затрыманьня назваў тое, што "там жа была ж драка", і няважна, што ён проста ляжаў на зямлі. Пра палітычную заангажаванасць затрыманых нібыта ня ведаў.

Пацярпелыя ў сваіх паказаннях учора казалі, што ў РУУСе маладых людзей адразу пазналі як палітычна заангажаваных маладых людзей, але ўсе сьведкі, у тым ліку і Зінькевіч, сьцяьвярджаюць, што пра грамадзкую дзейнасьць абвінавачаных нідзе ніколі ня чулі.

У судзе абвешчаны перапынак да 14.15.

14-20. Пасьля перапынку працягваецца допыт сьведкаў. Выклікалі Марачкова Віктара Вадзімавіча, міліцыянта ПМСП ГУУС Менгарвыканкама. Ён затрымаў Дашкевіча толькі таму, што "пацярпелы" указаў на яго, што Зьміцер кагосьці біў. Паверыў на слова. Пры тым сьведка не памятае, якім чынам разьбірался ў РУУСе - ня чуў пра палітычную актыўнасьць абвінавачаных ня ведаў.

15-15. Паказаньні дае Дзяніс Лазар, якога затрымалі разам з Дашкевічам і Лобавым. Ён паведамляе, што бачыў групу людзей – 4 чалавекі. 2 пайшлі ў іх бок. Гэтыя 2 – Савіцкі і Малышаў. Лазар распавядае, што гэтыя двое запыталіся на адрас, на цыгарэты, але Малышаў раптам ударыў Дашкевіча кулаком у жывот, Дашкевч сагнуўся, Савіцкі наляцеў на Эдуарда, нехта вельмі хутка падбег да яго й ударыў па назе. Лазар ад удару па назе ўпаў на сьпіну і амаль нічога болей ня бачыў. У РУУСе яму адкаталі пальчыкі, зьнялі на відэа, склалі пратакол затрыманьня й адвезьлі на ІЧУ, дзе ён правёў 10 сутак як падазроны, хаця зараз мае статус сьведкі. 

Лазар ляжаў нерухома на зямлі і не зьбягаў, таму што расцаніў гэта як напад і вырашыў не аказваць супраціўленне. У РУУСе  з імі трыма абыходзіліся як з затрыманымі, а вось "пацярпелых" ніхто не кранаў і "ніяк з імі не абыходзіліся".

Пракурор запытваецца ў сведкі Лазара, чаму ён не падаваў заяву па факту зьбіцьця. Лазар тлумачыць, што не здымаў пабоі й ня мог даказаць гэты факт, таму што не бачыў сэнсу падаваць. Малышаў задае пытаньні - ці разумеце, што за дадзеныя паказаньні вам будзе крымінальная адказнасьць - Лазар сказаў "як і вам". У залі заапладзіравалі.

16-10. Пачынаецца дасьледваньне пісьмовых матэрыялаў справы. Суддзя зачытвае пратаколы, заключэньне экспэртызаў, характарыстыкі на абвінавачаных.

16-50. Адвакатка Аўсяньнікава просіць прызначыць медычную экспэртызу Эдуарда Лобава, паколькі яму былі нанесеныя пашкоджаньні, а падчас сьледзтва яе так і не правялі ў поўным аб'ёме ў сувязі з "перагружанасьцю экспэртаў". Адвакаты просяць выпатрабаваць з гарадзкой тэлефоннай лініі сьпіс званкоў на нумар 102 у той час, паколькі так і не зарзумела, хто выклікаў міліцыю. Акрамя гэтага адвакаты патрабуюць інфармацыю для дасьледваньня асобаў пацярпелых. Хадайніцтва ў пісьмовым выглядзе просяць далучыць да матэрыялаў справы. А ў гэты час каля будынку Маскоўскага суду шмат спэцназу, людзей не прапускаюць нават у сам будынак. Таксама да справы далучаюць характарыстыкі з месца вучобы абвінавачаных.

17-10. Каля 17 гадзінаў ля суду Маскоўскага раёна Менска былі затрыманыя Зміцер Хведарук, Андрусь Тычына, Ільля Шыла. У руках яны трымалі партрэты. Пакуль невядома – чые. Увогуле, у гэты час каля будынку Маскоўскага суду шмат спэцназу, людзей не прапускаюць нават у сам будынак.

Дашкевіч падтрымлівае хадайніцтвы адвакатаў і дадаў, што яны дадуць дакладны адказ, хто зьдзейсьніў гэтыя злачынствы. Ён патрабуе ў суду, калі гэта суд а не цырк, далучыць усе хадайніцтвы да справы.

Суддзя Шылько адхіліла хадайніцтва аб тэлефонных размовах сведкі Гарбачовай у перыяд ад 16:00 да 16:40 18 снежня. Маўляў, Гарбачова не магла хлусіць.Суддзя не бачыць падстаў каб задаволіць хадайніцтвы адвакатаў аб дасьледваньні асобаў Малышава й Савіцкага - зьвесткі аб прыцягенньні да даказнасьці, копіі пашпартаў і іх тэлефонныя размовы. Суддзя спасылаецца на арт.73 КПК - меры па заяве ад пацярпелых, і таму суд будзе супярэчыць сам сябе, калі задаволіць хадайніцтва.

17-40. Суддзя выйшла з дарадчага пакою і паведаміла, што хадайніцтвы абароны адхіляе. Дашкевіч заяўляе хадайніцтва аб запатрабаваньні дадзеных у мабіьных кампаній, каб высьвятлілі нумары, якія былі ў гэтым раёне ў гэты час і раздрукоўкі іх перамоў. Адвакат Сямешка падтрымлівае хадайніцтва, толькі ўдакладняе, што патрэбны дадзеныя аб тых базах, якія побач з месцам падзеі з 16 да 18 гадзін.

Адвакат Сямешка у сувязі з вялікім аб’ёмам матэрыялаў па справе просіць зрабіць перапынак для падрыхтоўкі да спрэчак. Суддзя праігнаравала і прадставіла слова пракурору. Пракурор крытычна разглядае паказаньні сьведкаў не-спецназаўцаў, чапляецца да асобных словаў і іх уражаньняў, просіць браць за аснову паказаньні на папярэднім сьледзтве. Пракурор сьцьвярджае, што ніякай зацікаўленасьці ў міліцыянтаў не было, што ніхто пра іх і іх дзейнасьць  не ведаў, таму пра нейкую прадузятасьць казаць нельга.

18-10. Пракурор запрасіў для Зміцера Дашкевіча - 3 гады калоніі агульнага рэжыму, для Эдуарда Лобава – 5 год ўзмоцненага рэжыму, перакваліфікаваўшы Зміцеру Дашкевічу справу на ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу(арышт да 6 месяцаў, альбо хімія да 3-х гадоў, альбо пазбаўленьне волі ад 1 да 6 гадоў) .

Адвакат Мар’яна Сямешка: довады не былі належным чынам правераныя ў судовым паседжаньні. Але нават па наяўных матэрыялах можна зрабіць адназначную выснову, што няма даказанасьці віны Дашкевіча й Лобава ў зьдзяйсьненьні злачынства, якое ўмяняецца.  Яна таксама просіць крытычна ставіцца да паказаньняў пацярпелых і сьведкі Гарбачовай, паколькі яны паводзяць сябе дваяка: нібыта баяцца, просяць меры аховы, але ўпэўнена празьмерна й юрыдычна слушна выступаюць у судзе, ідэнтычна сьведчаць на сьледзтве. Просіць Дашкевіча апраўдаць.

Адвакатка Лобава Алена Аўсяньнікава: віна павінна быць пацьверджана бясспрэчнымі доказамі і ня можа будавацца на меркаваньнях. Сьцьвярджае, што доказаў, якія пацьвярджаюць бясспрэчнасьць віны абвінавачаных, не прадстаўлена. Нельга казаць аб тым, што ў абвінавачаных былі раўныя правы з пацярпелымі, бо ў судзе не было задаволена ніводнага хадайніцтва абароны аб усталяваньні ісьціны па справе. Прысуд ня можа грунтавацца на сумневах і яны павінны трактавацца на карысьць  абвінавачаных. Яна лічыць віну Лобава недаказанай і просіць прызнаць невінаватым. Зазаначае, што з самага пачатку ён не прызнаваў віну і казаў, што на іх зьдзейсьнілі напад. Яна указвае, што не было пераканаўчых і законных падстаў для затрыманьня.

18-55. Суддзя спыняе спрэчкі. Слова - Зміцеру Дашкевічу. 

Ён ня хоча даказваць, што ён не хуліган, ня хоча зьвяртаць увагу на тыя глупствы, якія казалі пацярпелыя, але засяроджвае суд на некалькіх агульных момантаў. Няважна, было ці не было вядома пацярпелым і супрацоўнікам спэцназа, але мы пасьлядоўна займаемся палітычнай дзейнасьцю. Для нас у 2010 г. было важнай задачай дажыць да 19 сьнежня, таму кідацца за просьбу запаліць напярэдадні з нашага боку глупства і  тое, што мы напалі на двух сэксотаў узброіўшыся фомкай, яны пагражаюць нам зараз на блатным жаргоне. Мы будзем праз некалькі гадоў яшчэ больш аддана займацца сваёй справай. Зьміцер нагадвае, што гэтак-жа думалі застацца беспакаранымі і прыслужкі Бакіева і Кадафі, каторых зараз судзяць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства