37 абвінавачаны ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках - Даронін
https://spring96.org/be/news/41821
2011
2011-03-17T18:34:00+0200
2011-03-17T18:34:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/valadarka02.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрыю Дароніну, які быў затрыманы 14 сакавіка, сёньня прад’явілі абвінавачаньне ў здзяйсненьні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі).
Ён быў затрыманы непасрэдна на працоўным месцы і на трое сутак зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня па вул.Акрэсціна. Верагодна сёньня ён будзе пераведзены ў СІЗА №1 на Валадарскага.
Раней, у кватэры, дзе Дзмітрый пражывае з бацькамі, быў праведзены ператрус з канфіскацыяй сістэмнага блоку кампутара.