Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэньне аб адмове лідэру Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку ў пазове да Белтэлерадыёкампаніі і яе старшыні Аляксандра Зімоўскага
Анатоль Лябедзька падаў пазоў супраць А.Зімоўскага і Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі па факце паказу фільма "Тэорыя змовы. Кіраваны хаос". Ён запатрабаваў кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 1 мільярд беларускіх рублёў ад стваральнікаў фільму і Белтэлерадыёкампаніі сукупна. У прыватнасьці, старшыня АГП палічыў паклёпніцкімі фразы пазакадравага тэксту, паводле якога Лябедзька нібыта заяўляе: "Мы не спынімся перад тысячамі ахвяр".
На думку суда, сэнс пазакадравага тэкста быў перададзены ў выглядзе, які прыкладна адпавядае сапраўднаму, паколькі А.Зімоўскі, аўтар фільма, паведаміў, што кадры ўзяты з францускага тэлеканала і сэнс пазакадравага тэкста не павінен быць перададзены даслоўна. Таксама суд вырашыў, што пазакадравы тэкст не ўтрымлівае зьневажальных выказваньняў, што ганьбяць гонар і дзелавую рэпутацыю.
10 красавіка адмоўнае рашэньне агучыла судзьдзя Заводзкага суду Мінску Тацьцяна Масальская, абскардзіць яго можна ў вышэйшых інстанцыях на працягу 10 сутак.