viasna on patreon

30 красавіка у сувязі з грамадска-палітычнай дзейнасьцю і ўдзелам у выбарах у Мясцовыя Саветы звольнены з працы прадстаўнік Грамадскага аб’яднаньня Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Наваполацку Зьміцер Салаўёў

2003 2003-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да 30 красавіка Зьміцер Салаўёў зьяўляўся супрацоўнікам навукова-дасьледчага сектару Полацкага дзяржаўнага Універсітэта. Гаворыць Зьміцер Салаўёў: “Афіцыйна ў загадзе напісана, што я звольнены з працы “у сувязі з завяршэньненем тэрміну кантракту” , але гэта проста фармальная падстава, таму што мы заўжды працавалі па кантракце, кантракты працягваліся. Так я працаваў пасьля сканчэньня асьпірантуры ў 1999 годзе. Сапраўднай падставай майго звальненьня было тое, што падчас выбараў у Мясцовыя Саветы я быў кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета на той самай акрузе, што і прарэктар па навуцы нашага ўніверсітэту Фёдар Панцялеенка. Я складаў яму канкурэнцыю ў сакавіку 2003 года. Яшчэ ў 2000 годзе падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў Панцялеенка быў старшынёй камісіі на участку нумар дзевяць, а я быў назіральніка ад Праваабрончага цэнтру “Вясна” і выявіў фальсіфікацыі на гэты участку. Адпаведныя паперы я даслаў у пракуратуру. З пракуратуры адказалі: ”рэкамендуецца прызнаць вынікі на ўчастку нумар дзевяць несапраўднымі. Такім чынам канфлікт з прарэктарам у нас зацяжны”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства