Колькасць падазраваных па справе аб масавых беспарадках павялічваецца
https://spring96.org/be/news/41781
2011
2011-03-17T15:44:00+0200
2011-03-17T15:44:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома праваабаронцам, 15 сакавіка на працоўным месцы быў затрыманы Дзмітрый Даронін. 28-гадовага менчука на трое сутак змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання па вул.Акрэсціна. Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу.
У кватэры, дзе Дзмітрый пражывае з бацькамі, быў праведзены ператрус з канфіскацыяй сістэмнага блоку кампутара.