viasna on patreon

Маскоўскі РУУС Мінска ўзбудзіў крымінальную справу па факту зьбіцьця 2 сакавіка журналіста "Комсомольской правды в Белоруссии" Алега Улевіча

2006 2006-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які БАЖ атрымаў ад кіраўніка ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёра міліцыі А.Куляшова.

У пасланні, якое арганізацыя атрымала ў канцы мінулага тыдня, гаворыцца, што па даручэнні Міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава ГУУС Мінгарвыканкама правяло праверку па звароце БАЖ, і 31 сакавіка Маскоўскі РУУС узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 149 КК РБ. Цялесныя пашкоджанні, нанесеныя А. Улевічу, кваліфікаваныя як “менш цяжкія” (“по длительности расстройства здоровья”). Кіраўнік ГУУС А. Куляшоў абяцае паінфармаваць БАЖ дадаткова, калі будзе высветленная асоба, што здзейсніла супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да А. Улевіча.

7 сакавіка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" накіравала афіцыйныя звароты на імя Генеральнага пракурора РБ Пятра Міклашэвіча і міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава з просьбай прыцягнуць да адказнасці асобаў, што 2 сакавіка збівалі журналістаў і перашкаджалі іх прафесійнай дзейнасці.

Гэтыя ж людзі затрымлівалі дзесяткі людзей, што прышлі падтрымаць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, які быў зьбіты і затрыманы 2 сакавіка. Няма сумневу, што гэта былі супрацоўнікі сілавых структураў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства