viasna on patreon

Завяршыліся суды над сьветлагорскімі Віктарам Ахрамчуком, Натальляй Бордак і Сьвятланай Міхальчанкай, якіх пакаралі штрафамі

2006 2006-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках прэс-службы Асамблеі, Ул. Кукар, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу райвыканкаму, намесьнік старшыні раённай выбарчай камісіі склаў пратаколы аб тым, што агітатары выкарыстоўвалі пераносныя стэнды (насамрэч, гэта былі маленькія планшэты з партрэтам Аляксандра Мілінкевіча), і што гэта супярэчыла рашэньню выканкаму аб забароне разьмяшчаць агітацыйныя матэрыялы ў непрызначаных для гэтага месцах. Судовыя паседжаньні вяліся некалькі дзён. Намесьнік начальніка раённага аддзела ўнутраных справаў, маёр міліцыі Пётар Зыкун даводзіў, што агітатары насілі "стэнд вышынёй 1 м 60 см", і арганізоўвалі пікеты. На гэта адна з абвінавачваемых асобаў заўважыла: ня ўсё, што стаіць, называецца стэндам. Калі на паседжаньне суду быў прынесены пляншэт з партрэтам Мілінкевіча, каб паказаць яго сапраўдныя памеры, П. Зыкун тут жа заявіў, што "раней стэнд стаяў на высокіх ножках, а цяпер іх адпілілі".
Грамадзкія актывісты зачытвалі на судзе тлумачэньні паняткаў "пікет" і "стэнд", якія даюцца ў заканадаўстве і тлумачальных слоўніках. Варта адзначыць, што Віктар Ахрамчук — старшыня адной з суполак ГА "БНФ "Адраджэньне", Сьвятлана Міхальчанка — першы сакратар раённага камітэту ПКБ. Абодва яны пенсійнага ўзросту.
Намесьнік раённага пракурора Раман Герасімаў патрабаваў пакараць іх штрафам у 10 базавых велічынь. Судзьдзя раённага суду Ірына Алісейка наклала штраф у тры базавыя вялічыні — па 93000 рублёў. На 2 базавыя вялічыні мясцовы бюджэт "папоўніла" беспрацоўная Натальля Бордак, сакратар рады раённай арганізацыі ТБМ, маці трох дзяцей.
Ул. Кукар незадаволены такім "малым" пакараньнем. Ён сказаў, што зьбіраецца падаваць скаргу ў абласны суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства