viasna on patreon

Паўлу Севярынцу зноў адмовілі ў сустрэчы з маці і сьвятаром

2011 2011-03-15T11:32:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла, што 14 сакавіка атрымала два лісты ад сьледчага Санько, які займаецца справай яе сына. У першым зь лістоў ён адмовіў Тацяне Севярынец у сустрэчы з сынам.

У другім лісьце, які тычыцца просьбы на сустрэчу Паўла са сьвятаром, сьледчы Санько адзначыў, што дадзенае пытаньне знаходзіцца не я ў яго кампэтэнцыі, таму ён ня можа дазволіць сустрэчу. “У суботу, 19 сакавіка, я маю намер сустрэцца са сьвятаром Васілём, адказным у япархіі за працу са зьняволенымі. Разам мы зьбіраемся вырашыць гэтае пытаньне, разгледзець адпаведныя законы”, - адзначыла Тацяна Севярынец.

 Таксама Тацяна Яўгенаўна, якая адначасова зьяўляецца каардынатаркай працы аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласьці, распавяла пра паседжаньне Каардынацыйнае рады дэмакратычных сілаў Віцебшчыны, якое адбылося 14 сакавіка. Зь яе словаў, удзельнікі паседжаньня прынялі катэгарычнае рашэньне ня ўдзельнічаць у якіхсьці выбарах, пакуль у краіне маюцца палітзьняволеныя.

Таксама дэмсілы вызначылі 4 галоўныя накірункі, па якіх зьбіраюцца арганізоўваць сваю працу:

1.     інфармацыйны

2.     масавыя мерапрыемствы

3.     юрыдычны і зьмены ў выбарчым заканадаўстве

4.     салідарнасьць з палітзьняволенымі, іх рэабілітацыя, дапамога ім і іх сем’ям, праца па вызваленьні палітвязьняў.

 Каардынатаркай апошняга накірунку абралі Тацяну Севярынец.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства