Хрысьціянскіх дэмакратаў з Наваградку выклікалі ў КДБ
https://spring96.org/be/news/41614
2011
2011-03-09T15:41:25+0200
2011-03-09T15:41:25+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Позвы, каб зьявіцца ў Менск у КДБ Беларусі, сёньня
атрымалі сябры БХД Уладзімер Качагур і Юры Казак. Да Дар’і Бахар з КДБ таксама
прыходзілі на працу, але яе ў гэты час не было. Яшчэ аднаго актывіста Сяргея
Ваўчка не засьпелі дома.
Уладзімер Качагур паведаміў "Свабодзе", што ён мусіць заўтра зьявіцца
ў Менск да сьледчага КДБ у якасьці сьведкі па справе наконт падзей на Плошчы.
Юрыю Казаку такую позву далі на панядзелак.
Усіх актывістаў неаднойчы выклікалі ў Наваградзкую ўправу КДБ у гэтай жа
справе, але яны адмовіліся даваць паказаньні сьледчым без прысутнасьці сваёй
даверанай асобы. Актывісты заяўлялі сьледчым, што такое права ім гарантуе
Канстытуцыя Беларусі.