Справу Дашкевіча і Лобава разгледзіць Маскоўскі суд

2011 2011-02-28T07:46:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Эдуард Лобаў дагэтуль знаходзяцца з Жодзінскім сьледчым ізалятары. Пра гэта «Свабодзе» 26 лютага паведаміла актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка:

«Я зараз рыхтую перадачу ў Жодзіна. Дзіма яшчэ там, пакуль яго ніхто не пераводзіць, хаця справа ужо ў Маскоўскім судзе, і пасьля выходных яго мусяць перавезьці на „Валадарку“. У панядзелак можа стаць вядома прозьвішча судзьдзі і дата працэсу».

Наста Палажанка, якая знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд і застаецца абвінавачанай ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня, паведаміла, што большасьць яе асабістых рэчаў і дакумэнтаў сьледчыя ёй не вярнулі: «Ужо тыдзень кормяць абяцаньнямі». Насту Палажанку амаль 2 месяцы трымалі ў сьледчай турме КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства