viasna on patreon

Расійская “Салідарнасць” патрабуе спынення крымінальнага пераследу Івана Гапонава і Арцёма Брэуса

2011 2011-02-24T14:58:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salidarnasc-rus-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Объединенное российское демократическое движение

Объединенное российское демократическое движение

Аб’яднаны расійскі дэмакратычны рух “Салідарнасць” заклікае падпісацца пад петыцыяй з патрабаваннем вызвалення Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, а таксама ўсіх арыштаваных па справе 19 снежня. Петыцыя змешчана на адмысловым сайце, створаным жж-супольнасцю руху ў падтрымку расійскіх грамадзянаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў снежаньскіх масавых беспарадках у Менску.   

Прыводзім тэксат петыцыі:

 

"Зварот
да ўладаў Рэспублікі Беларусь і ўладаў Расійскай Федэрацыі
у сувязі з крымінальным пераследам расіянаў
Івана Гапонава і Арцёма Брэуса

19 снежня 2010 года ў Менску была разагнаная мірная акцыя пратэсту грамадзян, якія выказвалі сумненне ў сумленнасці і справядлівасці выбараў прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі ў той дзень. Больш за 600 удзельнікаў дэманстрацыі былі затрыманыя, а пасля асуджаныя на некалькі сутак адміністратыўнага арышту. 42-ум арыштаваным, у тым ліку пяці былым кандыдатам у прэзідэнты, былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Яшчэ 12 чалавек знаходзяцца ў статусе падазраваных па гэтай справе.

Сярод арыштаваных па крымінальным артыкуле - двое грамадзян Расіі: Іван Гапонаў і Арцём Брэус, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках - да 8-мі гадоў пазбаўлення волі.

Аднак доказаў, якія пацвярджаюць іх віну, да гэтага часу не прад'яўлена.

Відэаматэрыялы і фатаздымкі з акцыі пратэсту 19 снежня, апублікаваныя ў інтэрнэце, даказваюць тое, што пагром Дома Урада быў справакаваны двума людзьмі. Спробы кандыдатаў у прэзідэнты спыніць правакатараў даказваюць тое, што людзі, якія білі шкло ў Доме Урада, дзейнічалі насуперак патрабаванням арганізатараў мітынгу.

Відэаматэрыялы, якія мае следства, пацвярджаюць толькі тое, што Гапонаў і Брэус - як і тысячы грамадзян Беларусі, а таксама дзесяткі грамадзян Расіі, Украіны і сумежных дзяржаў - прысутнічалі на мітынгу 19 снежня. Відэазапісаў, якія пацвярджаюць удзел Івана Гапонава і Арцёма Брэуса ў пагроме, абвінавачваннем не прадстаўлена.

У сувязі з гэтым мы патрабуем

ад беларускіх уладаў:

1. спыніць крымінальную справу ў дачыненні да Івана Гапонава і Арцёма Брэуса;

2. вызваліць з-пад турэмнага арышту УСІХ асобаў, абвінавачаных у масавых беспарадках па падзеях 19 снежня 2010 г.;

3. весці расследаванне па гэтай справе ў адкрытым рэжыме.

ад расейскіх уладаў:

1. пад пагрозай палітычных і эканамічных санкцый публічна запатрабаваць ад уладаў Беларусі вызваліць расіянаў Івана Гапонава і Арцёма Брэуса з-пад арышту;

2. у выпадку адмовы беларускіх уладаў вызваліць расіянаў увесці наступныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі: частковае эмбарга на тавары Беларусі, спыненне газавых паставак у Беларусь, а таксама транзіту расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі, забарона на ўезд на тэрыторыю Расіі для чыноўнікаў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, праводзімых ў Менску ў дачыненні да ўдзельнікаў мітынгу 19 снежня".

Сайт uznikiluki.ru, створаны ў падтрымку Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, асвятляе падзеі вакол крымінальнай справы супраць грамадзянаў Расійскай Федэрацыі, намераны аказваць падтрымку і дамагацца іх вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства