viasna on patreon

Пасьля звароту ў Камітэт па Правах Чалавека ААН

2003 2003-04-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 снежня 2001 году ў Берасьці праводзіўся “ланцуг неабыякавых людзей”, 12 чалавек было затрымана і прыцягнута да адказнасьці.
Пасьля звароту ў Камітэт па Правах Чалавека ААН, 24 сакавіка 2003 году Cтаршыня Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь, Сукало В. О., адмяніў пастанову судьдзі суду Ленінскага раёну г. Брэста ад 5 студзеня 2002 году ў адносінах да 2 зь йіх, Мікалаюка М.Г. і Клімовіч М.І., а справу спыніў за адсутнасьцю ў іх дзеяньнях складу злачынства:
“Мікалаюк М.Г. і Клімовіч М.І. сапраўды знаходзіліся ў групе грамадзян, якія стаялі і трымалі ў руках партрэты зніклых бяз вестак людзей, канстатуючы факт іх знікненьня. Згадваемых у Законе (“Аб сходах,… і пікетаваньні”) інтарэсаў ці пратэсту яны не выказвалі. Таму іх дзеяньні ў дадзеным выпадку нельга аднесьці да пікетаваньня і склад правапарушэньня, прадугледжаны ч.1 арт 167-1 КаАП, у іх адсутнічае. Пры такіх абставінах пастанову судьдзі нельга прызнаць законнай і абгрунтаванай.”

Варта згадаць, што ў Камітэт па Правах Чалавека было выслана 5 зваротаў: 3 – з Беларусі, амаль год таму, а 2 – з тэрыторыі Пльшчы, паўгады таму. 2 апошніх прынеслі вынік, але ўзьнікае пытаньне, дзе знаходзяцца 3 папярэдніх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства