viasna on patreon

Прафесара Георгія Лепіна апыталі

2011 2011-02-15T14:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liepingeorgij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прафесар Георгій Лепін 14 лютага наведаўся да следчага ў Кастрычніцкі РУУС Менска. Ён распавёў, што гутарка доўжылася каля паўтары гадзіны і следчы вёў запіс з яго словаў. Бланк, які падпісваў прафесар пасля азнаямлення, быў аформлены не як пратакол  допыту, а як апытанне сведкі.

Паводле Г.Лепіна, усе пытанні датычыліся падзеяў 19 снежня. У асноўным цікавіліся тым, хто з кандыдатаў што казаў у сваім выступе. Хто першы пайшоў з Кастрычніцкай плошчы, і ці быў які заклік кудысьці ісці. Падчас гутаркі, са словаў прафесара, следчы “ўжо вельмі вялікай настойлівасці не праяўляў”.

Прафесар зазначыў, што не разумее, чаму яго так угаворвалі прыйсці на гутарку: “Перад тым, як мне пайсці, ён яшчэ тэлефанаваў і нагадваў. Пасля тэлефанаваў на адрас маёй прапіскі, дзе была дачка, і на яе таксама ціснуў, каб я абавязкова з’явіўся”.

Нагадаем, што Георгій Лепін быў затрыманы падчас акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Суд  Савецкага раёна Менска пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь. Падчас знаходжання на Акрэсціна пасля затрымання прафесара ўжо дапытвалі.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства