Вядомаму журналісту Міколе Маркевічу не даюць дазволу на выезд за мяжу
https://spring96.org/be/news/4107
2006
2006-04-03T10:00:00+0300
2006-04-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнікі аддзела віз і рэгістрацый Ленінскага раённага
аддзялення ўнутраных спраў г.Гродна, куды Мікола Маркевіч звярнуўся за
афармленнем пашпарту і дазваляльнага запісу ў ім "Прыгодны для
шматразовых выездаў ва ўсе краіны свету", спасылаюцца на тое, што
дазволу на гэта не дае Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Мікола Маркевіч лічыць такія дзеяньні абсалютна незаконнымі. Апроч іншага, журналіст зьвязвае іх з тым, што ён зьяўляецца адным з кіраўнікоў радыё "Рацыя”, праца якога нядаўна адноўленая. Рэдакцыя знаходзіцца ў Беластоку, а вяшчаньне адбываецца з польскай тэрыторыі на Беларусь.