viasna on patreon

Ізноў затрымалі Алега Корбана (дапоўнена)

2011 2011-01-31T13:57:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korban.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Корбан

Алег Корбан

Лідэр моладзевага крыла АГП 31 студзеня быў раптоўна затрыманы супрацоўнікамі спецслужбаў. На працягу дзвюх гадзін супрацоўнікі спецслужб праводзілі з ім допыт.

Як паведамляе сайт АГП,  сёньня каля поўдня патэлефанаваў Алег Корбан і паведаміў, што ў сапраўдны момант яго вязуць у КДБ.

Прыкладна у 15.30 адпартыйцам ўдалося звязацца з А.Корбанам па мабільнай сувязі, і ён паведаміў, што ўжо знаходзіцца на волі і вяртаецца ў офіс АГП. Па прыездзе актывіст распавёў, што каля 12 гадзін у раёне плошчы Я.Коласа супрацоўнікі спецслужб у цывільным уручылі яму позву га допыт і адразу ж даставілі на яго ў будынак КДБ. Допыт праводзіўся ў рамках справы аб масавых беспарадках.

Корбан - адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" быў абвінавачаны па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі" івызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства