viasna on patreon

Беларускія ўлады распачалі новую кампанію перасьледу няўрадавых арганізацыяў.

2003 2003-04-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Красавік 2003 года быў адзначаны новым наступам дзяржавы на структуры грамадзянскай супольнасьці. Літаральна на працягу аднаго тыдня ў суды былі пададзены тры зыскі на ліквідацыю буйных грамадзкіх арганізацыяў:

• Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша” -- ліквідуецца за ажыцьцяўленьне выдавецкай дзейнасьці без дазволу.
• ГА “Агенцтва рэгіянальнага развіцьця “Варута” (Баранавічы) – ліквідуецца за выкарыстаньне ў нутраной дакумэнтацыі арганізацыі скарочанай назвы сваяго аб’яднаньня.
• ГА “Моладзевы Хрысьціянска-сацыяльны Саюз” (Менск) – ліквідуецца за ажыцьцяўленьне дзейнасьці, якая быццм бы супярэчыць статуту грамадзкага аб’яднаньня (напрыклад, праграмы дапамогі уцекачам) і непрадастаўленьне ў Міністэрства юстыцыі спісу сябраў аб’яднаньня.

Нягледзчы на тое, што падставы для ліквідацыі гэтых арганізацыяў выглядаюць сумнеўнымі, няма спадзяваньня на тое, што суд над імі будзе справядлівым. Беларускія суды цалкам знаходзяцца пад кантролем выканаўчый улады. У дадзеных выпадках суд з’яўляецца простай фармальнасьцю, ён толькі зацьвярджае рашэньне выканаўчых органаў.

Відавочна, што сапраўднымі прычынамі ліквідацыі гэтых арганізацыяў з’яўляецца ажыцьцяўленьне імі дзейнасьці, непадкантрольнай дзяржаве. Усе гэтыя арганізацыі не падтрымлівалі дзеючы рэжым. Верагодна, што іх ліквідацыя сьведчыць пра зачыстку прасторы перад пачаткам новай палітычнай кампаніі, напрыклад, кампаніі па правядзеньньні рэфэрэндума аб падаўжэньні паўнамоцтваў прэзідэнта Лукашэнкі.

Адначасова прэзідэнт Лукашэнка выдаў дэкрэт №13, якім забараняецца дзейнасьць няўрадавых арганізацыяў па прадстаўніцтву ў судзе інтарэсаў грамадзянаў. Зараз праваабарончыя арганізацыі краіны будуць пазбаўленыя магчымасьці прадстаўляць у судзе інтарэсы асобаў, якія сталі ахвярамі незаконных дзеяньняў уладаў.

Тымсамым улады Беларусі дэманструюць пагарду да красавіцкай рэзалюцыі Камісіі па правах чалаевка Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, у якой выказвалася глыбокая занепакоенасьць Камісіі па правах чалавека несупынным перасьледам няўрадавых арганізацыяў, што адбываецца ў Беларусі.

Юрый Чавусаў,
Юрыст Выканаўчага бюро
Асамблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства