viasna on patreon

29 студзеня з амерыканкі вызвалены Някляеў

2011 2011-01-31T10:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niakliaeuzbity.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Някляеў 19 снежня 2010 года.

Уладзімір Някляеў 19 снежня 2010 года.

У 22.35 экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева кагэбісты завялі ў ягоную кватэру. Карэспандэнт «Нашай Нівы» паспеў задаць па дарозе да пад'езду толькі пару пытанняў, але Някляеў адразу папярэдзіў, што не мае права даваць інтэрв’ю.

«Вялікі дзякуй усім! Удзячны за падтрымку», — сказаў ён найперш.

«Як Вы правялі гэты месяц у СІЗА КДБ?» — запытаўся карэспандэнт «Нашай Нівы». — «Там было няпроста», — паспеў адказаць Някляеў. І яго завялі ў пад’езд, куды доступ журналістам быў перакрыты.

Каля будынка — Някляева чакалі каля 15 журналістаў і чацвёра прыхільнікаў апазіцыі.

Якія эмоцыі выклікала вяртання мужа ў родныя сцены ў Вольгі Някляевай? Што дазваляецца Уладзіміру Някляеву, і што яму забаронена? Як сям'я наладзіла побыт, улічваючы тое, што ў суседнім пакоі атабарыліся незвычайныя госці — спецслужбісты, якія сочаць за палітыкам? Пра ўсё гэта — у відэа НН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства