viasna on patreon

Мясцовы суд пакараў пенсіянерку з Светлагорску Сьвятлану Міхальчанку штрафам у тры базавыя велічыні

2006 2006-03-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 сакавіка пенсіянерку Сьвятлану Міхальчанку, якая ўзначальвае раённую арганізацыю Партыі камуністаў беларускай і падчас выбарчай кампаніі распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы Аляксандра Мілінкевіча, мясцовы суд аштрафаваў на тры базавыя велічыні. Паводле спадарыні Міхальчанкі, гэта трэцяя частка яе пэнсіі, але сваю грамадзкую дзейнасьць яна спыняць не зьбіраецца.

У гэты ж дзень у Сьветлагорску таксама на тры базавыя велічыні аштрафаваны яшчэ адзін актывіст каманды Мілінкевіча — Віктар Ахрамчук, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства