viasna on patreon

Эдуарду Лобаву ў Жодзінскай турме прагражалі расправай

2011 2011-01-24T17:09:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эдуарда Лобава, які 18 сьнежня быў затрыманы па падазрэньні ў здзяйсненьні хуліганскіх дзеяньняў у адпаведнасьці з узбуджанай крымінальнай справай па ч. 3 арт.339 КК, спрабавалі  дапытаць у Жодзінскай турме №8.

Як стала вядома маці Эдуарда, 13 студзеня яго выклікалі да двух супрацоўнікаў, адзін з якіх прадставіўся аператыўнікам КДБ, аднак прозвішча назваць адмовіўся. Іх найперш цікавілі ўзаемастасункі актывіста з “Маладым фронтам”. Калі Лобаў адмовіўся даваць паказаньні, яму прыгразілі пераводам у іншую камеру турмы і фізічнай расправай.

Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву 6 студзеня было прад’яўленае абвінавачаньне па ч. 3 арт.339 Крымінальнага Кодэксу РБ. Яны ўтрымліваюцца ў Жодзіскай турме №8.

Па версіі следства, Дашкевіч і  Лобаў з хуліганскіх падахвочваньняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства