viasna on patreon

Хроніка допытаў

2011 2011-01-20T14:41:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” фіксуе факты допытаў, якія адбыліся напярэдадні і працягваюцца па ўсёй краіне пасля падзеяў 19 снежня.

 дата

 прозвішча

 абставіны

202

28. 03.2011

Ірына Логвін

А 10-й гадзіне адбыўся допыт менскай каардынатаркі БХД Ірыны Логвін. Допыт Ірыны Логвін праводзіў сьледчы КДБ Андрэй Дарашэвіч, доўжыўся ён менш за 2 гадзіны

201

18.03.2011

Арсен Асманаў

Супрацоўнікі КДБ задавалі пытаньні гомельскаму актывісту пра некаторых актывістаў Маладога фронту і па падзеях Плошчы-2010. Хлопец даў падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства.

200

19.03.2011

Зміцер Салаўёў

Старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі Руху БНФ «Адраджэнне» Зміцера Салаўёва 19 сакавіка выклікалі на допыт ва ўпраўленне вайсковай контрвыведкі. Дапытвалі ў якасці сведкі падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года

199

16.03.2011

Сяргей Калякін

Допыт у КДБ тычыўся падзеяў 19 сьнежня і доўжыўся 4 гадзіны.

198

15.03.2011

Яраслаў Грышчэня

Сьледчага Баранавіцкага КДБ цікавіла дзейнасьць Яраслава Грышчэні ў "Маладым Фронце".

197

15.03.2011

Марыя Вайнова

Актывістку грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Марыю Вайнову дапыталі супрацоўнікі КДБ ў Магілёве.

196

15.03.2011

Крысціна Шацікава

Праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву 15 сакавіка чакаюць у Магілёўскай абласной управе КДБ. Паводле актывісткі, дапытваць яе будзе як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня сьледчы зь Менску Максім Мешчаракоў.

195

14.03.2011

Тацяна Малашанка

Супрацоўнікі Баранавіцкай управы КДБ выклікалі на прафіляктычную гутарку актывістку БХД з Баранавічаў Тацяну Малашчанку. Яна кажа, што гутарка сталася на самой справе допытам.

194

14.03.2011

Юрась Казак

Наваградскага актывіста дапыталі па падзеях плошчы ў Менску.

193

12.03.2011

Юльян Місюкевіч

12 сакавіка непасрэдна з заняткаў ва ўніверсітэце на допыт у КДБ быў дастаўлены актывіст “Маладога Фронту” Юльян Місюкевіч, які навучаецца на фізфаку БДУ.  

192

12.03.2011

Сяргей Воўчак

У суботу ў КДБ выклікалі  яшчэ аднаго наваградзкага актывіста — Сяргея Воўчака,

191

11.03.2011

Дар'я Бахар

11 сакавіка ў КДБ дапыталі наваградскую актывістку Дар’ю Бахар. яна заявіла, што на Плошчу прыйшла сьвядома, бо лічыць сябе чалавекам веруючым і ня можа мірыцца зь беззаконьнем.

190

10.03.2011

Валянціна Гракун

Пенсіянерку Валянціну Гракун дапытаў супрацоўнік Бешанковіцкага РАУС на загад менскага міліцэйскага кіраўніцтва па падзеях 19 снежня.

189

10.03.2011

Уладзімер Качагур

Пастар з Наваградку Уладзімер Качагур атрымаў позву зьявіцца ў Менск да сьледчага КДБ у якасьці сьведкі па справе наконт Плошчы. Допыт доўжыўся 6 гадзін.

188

02.03.2011

Таісія Кабанчук

Каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” па Магілёўскай вобласьці Таісію Кабанчук выклікаюць у якасьці сьведкі ў бабруйскае гарадзкое аддзяленьне КДБ. Адпаведную позву ёй уручыў 1 сакавіка супрацоўнік КДБ М.Н.Белянчэнка. Таісія Карпаўна павінна зьявіцца ў КДБ 2 сакавіка а 10:00.

187

02.03.2011

Аляксандр Сілкоў

Давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, магілёўскага актывіста стваранай Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ.
Як паведаміў Сілкоў, яму патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Аляксандар Церахаў і настойліва прапанаваў зьявіцца на допыт а 15 гадзіне. Аляксандра Сілкова зьбіраюцца дапытаць як сьведку па справе аб падзеях у Менску 19 сьнежня.

186

28.02.2011

Ксенія Авімава

Сёння раніцай у кватэру, дзе жыве журналістка, прыйшлі два чалавекі з Упраўлення ўнутраных спраў на транспарце і «выклікалі на допыт з нагоды 19 снежня» ў следчае ўпраўленне на вуліцу Сапёраў.

185

25.02.2011

Аляксандр Дзямідаў

Жыхару Магілёва Аляксандру Дзямідаву патэлефанаваў старэйшы ўпаўнаважаны Болатаў з РАУС Ленінскага раёна і запрасіў на допыт. Калі Аляксандр запатрабаваў даслаць яму афіцыйную позву, супрацоўнік міліцыі папрасіў усё ж адказаць на пытанні па тэлефоне, паколькі ён зараз “вельмі заняты”.

184

24.02.2011

Вадзім Кабанчук

Сябры БХД, што чакалі ля ізалятара Акрэсьціна, не змаглі сустрэць пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышта Вадзіма Кабанчука, бо перад вызваленьнем яго завезьлі з Акрэсьціна ў Менскае КДБ і яшчэ раз дапыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня 2010 года ў Менску.

183

22.02.2011

Пётр Сляпухін

Следчы КДБ па Барысаўскаму раёну Каламеец Д. у другі раз дапытаў пактывіста, пагражаючы рознымі  наступствамі. Першы допыт адбыўся 18 студзеня.

182

18.02.2011

Уладзімер Скрабатун

Выкліканы на допыт

181

18.02.2011

Вольга Піманава

Яшчэ адна ўдзельніца Плошчы, былая актывістка ініцыятыўнай групы Някляева з Бабруйску Вольга Піманава, чакае допыту ў мясцовай міліцыі. Яе выклікаў тэлефанаваньнем сьледчы Сяргей Грыневіч:

180

17.02.2011

Людміла Краснасельская

Сёньня, праз два дні пасьля допыту ў Мазырскім аддзеле УКДБ, сяброўку Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Людмілу Краснасельскую зноў паклікалі на допыт. Гэтым разам — у мясцовы райаддзел міліцыі.

179

17.02.2011

Віктар Клімус

Ва ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй выклікалі сёньня Віктара Клімуса. Віктар Клімус кажа, што супрацоўнік упраўленьня Сяргей Антанюк паводзіў сябе даволі агрэсіўна, шмат гучала пагрозаў.

178

17.02.2011

Аліна Гліненка

Актывістцы выбарчага штабу Някляева Аліне Гліненка позву на допыт у КДБ прад’явілі проста ў кавярні, верагодна праслухоўвалі яе тэлефонныя перамовы. Допыт прызначаны на 15 гадзін.

177

17.02.2011

Мікола Дземідзенка

Намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Міколу Дземідзенку выклікаюць на допыт у КДБ у якасьці сьведкі па падзеях 19 сьнежня ў Менску.  Допыт прызначаны на 15.00.

176

17.02.2011

Уладзімер Качагур

Актывіст БХД Уладзімер Качагур сёньня атрымаў позву, у якой гаворыцца, што заўтра ён павінен зьявіцца ва ўпраўленьне КДБ Наваградзкага раёну ў якасьці сьведкі па справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску. Позву Ўладзімеру Качагуру ўручыў участковы міліцыянт.

175

16.02.2011

Кацярына Пашко

Паўтары гадзіны доўжыўся допыт брэсцкай грамадскай актывісткі Кацярыны Пашко ў галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Па словах Кацярыны Пашко, супрацоўнік упраўлення Сяргей Антанюк падчас допыту вёў сябе вельмі груба, пагражаў, аказваў ціск.

174

16.02.2011

Яраслаў Грышчэня

Калі ён прыехаў у Баранавічы, літаральна праз 10 хвілін пасьля таго, як увайшоў у кватэру, завітаў супрацоўнік КДБ і ўручыў позву. Падчас допыту ў асноўным задавалі пытаньні наконт працы ў ініцыятыўнай групе Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Вуса. Спыталі таксама, ці быў я на Плошчы. Я не хаваў гэтай інфармацыі і сказаў, што сапраўды быў там.

173

16.02.2011

Хрыстафор Жаляпаў

На допыт у КДБ 16-га лютага выклікалі Хрыстафора Жаляпава — віцебскага каардынатара руху «За свабоду», які ў час выбарчай кампаніі быў даверанай асобай Аляксея Міхалевіча

172

16.02.2011

Валянцін Лабачоў

У Магілёўскую абласную ўправу КДБ выклікалі актывіста партыі БНФ і сябра зарэгістраванай у Празе арганізацыі «Малады фронт» Валянціна Лабачова. Позву яму ўручылі напярэдадні ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Пад арыштам актывіст знаходзіўся сем сутак за акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі.

171

15.02.2011

Людміла Краснасельская

15 лютага ў Мазырскі аддзел Гомельскай управы КДБ была выклікана сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Людміла Краснасельская. «Дапытваў мяне тры з паловай гадзіны як сьведку пра масавыя беспарадкі ў Менску супрацоўнік аддзелу Васіль Прыходзька. Зь мяне ўзята падпіска пра неразгалошваньне сутнасьці размовы».

170

15.02.2011

Зміцер Ясевіч

Яму патэлефанавалі з вайсковай контрвыведкі КДБ і запрасілі на размову. Зміцер адмовіўся ісці без позвы. Позва была ўручаная 14 лютага. Актывіст быў збіты на Плошчы і патрапіў у шпіталь, магчыма, з-за гэтага ён пазбег затрымання і суда ўжо адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

169

15.02.2011

Наста Лойка

Пасьля неаднаразовых тэлефанаваньняў праваабаронца Наста Лойка пагадзілася сустрэцца са следчым контвыведкі. Сустрэча адбылася 15 лютага і доўжылася 15 хвілінаў. Прычым абяцанай позвы Лойка так і не дачакалася, аднак паколькі паабяцала следчым з’явіцца на допыт, слова сваё выканала.

168

14.02.2011

Алесь Міхалевіч

Упершыню з моманту выстаўлення абвінавачання, учора быў дапытаны у прысутнасці адваката кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

167

14.02.2011

Георгій Лепін

Васьмідзесяцігадовага прафесара Георгія Лепіна сёньня па тэлефоне выклікалі на допыт да следчага ў Кастрычніцкі РУУС Менска. Яго хочуць апытаць па падзеях 19 сьнежня.

166

14.02.2011

Рыгор Крывіцкі

У панядзелак, 14 лютага, на допыце па выкліку органаў дзяржбяспекі пабываў Рыгор Крывіцкі, які падчас выбараў быў кіраўніком штабу Андрэя Саннікава ў Мазыры.

165

14.02.2011

Аляксандр Анісімаў

Сябра аргкамітэту "Беларускага руху" Аляксандра Анісімава выклікалі ў КДБ позвай.  У ёй пазначана, што дапытваць актывіста як сьведку будзе опэрупаўнаважаны Андрэй Рошчын.  Аляксандар Анісімаў — удзельнік Плошчы. Падчас разгону акцыі пратэсту яго не затрымалі. Цяпер, як кажа актывіст, ён часова выконвае функцыі абласнога каардынатара аргкамітэту "Беларускага руху".

164

14.02.2011

Вольга Някляева

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Вольга Някляева выкліканая а 14 30 да следчага Батвенка Канстанціна Віктаравіча ў якасці сведкі на допыт у КДБ.

163

11.02.2011

Павал Варашылаў

Супрацоўнікі УКДБ па Магілёўскай вобласці наведаліся на працу да грамадскага актывіста Паўла Варашылава, дзе і дапыталі яго ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня.

162

11.02.2011

Алесь Кавальчук

У пятніцу, 11 лютага, у Мазыры выклікалі на допыт у гораддзел УКДБ па Гомельскай вобласці Алеся Кавальчука – давераную асобу Віталя Рымашэўскага.

161

10.02.2011

Аляксандр Люшкевіч

Каля дзьвюх гадзін правёў сёньня ўвечары на допыце ў КДБ рэдактар інтэрнэт-сайту газэты «Народная воля» Аляксандар Люшкевіч. Пасьля таго, як яго выпусьцілі з КДБ, журналіст сказаў, што даў падпіску пра неразгалошаньне і таму ня можа камэнтаваць сваё затрыманьне.

160

09.02.2011

Юльян Місюкевіч

Напачатку лекцыі а 15:45 юнака выклікалі ў дэканат фізычнага факультэту БДУ, дзе навучаецца хлопец. Праз нейкі час туды падышлі супрацоўнікі КДБ і адвезьлі маладафронтаўца ў будынак КДБ для допыту у якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 г. Падобным чынам юнака прывозілі на допыт 6 студзеня, пасьля чаго хлопец на 12 сутак апынуўся ў турме.

159

09.02.2011

Крысціна Шацікава

Магілёўскую праваабаронцу грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Першамайскім раённым аддзеле міліцыі Менску. Актывістку выклікалі туды як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня. Допыт доўжыўся чатыры гадзіны. Яго праводзіў сьледчы Аляксандар Фейцар.

158

09.02.2011

Надзея Крапівіна

Надзею Крапівіну, маладую жонку Алеся Кіркевіча, які 28 студзеня быў затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 9 лютага дапыталі ў КДБ. Прычым допыт праводзіў следчы Бычак, які вядзе справу Алеся.

157

08.02.2011

Зміцер Чарняк

Актывісту патэлефанаваў супрацоўнік Савецкага РУУС Мінска 8 лютага. Яму паведамілі, што позва будзе ўручана па прыходзе Зміцера ў РУУС. Ён быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці, і прысуджаны да 11 сутак арышту, паведамляе сайт "Еўрапейская Беларусь".

156

08.02.2011

Дзяніс Кобрусеў

Раённага каардынатара кампаніі "Гавары праўду" і сябра выбарчага штабу Уладзіміра Някляева - Дзяніса Кобрусева 8 лютага  дапыталі ва Упраўленьні ваеннай контрвыведкі КДБ. Тэма гутаркі традыцыйная - падзеі 19 снежня ў Мінску.
«Мяне запрасілі на 11.00. Цікавіліся, дзе быў канкрэтна, што бачыў і чуў. Таксама пыталіся аб дзейнасці арганізацый «Малады фронт» і Праваабарончы цэнтр "Вясна", - распавёў Дзяніс сайце кампаніі «Гавары праўду".

155

08.02.2011

Павал Варашылаў

Дапытаны ў Магілёве аб падзеях 19 сьнежня

154

08.02.2011

Дзяніс Садоўскі

Адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага ў аўторак 8 лютага ў 16-00 выклікалі на допыт ў КДБ. Увечары яму патэлефанавалі ад імя сьледчага Івана Іванавіча Санько, які вядзе крымінальную справу лідэра БХД Паўла Севярынца. 

153

08.02.2011

Юлія Пашко

Грамадскую актывістку Юлію Пашко дапыталі ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня ў абласным упраўленьні КДБ  па Брэсцкай вобласці. Допыт працягваўся больш за гадзіну.

152

07.02.2011

Аляксандр Папко

7 лютага журналіста Беларускай службы Польскага радыё Аляксандра Папко наведалі трое сьледчых з Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Нашаму карэспандэнту паведамілі, што ён праходзіць у якасьці сьведкі ў справе з так званымі “масавымі беспарадкамі” ў Менску 19-га сьнежня. У дачыненьні да нашага супрацоўніка былі праведзеныя сьледчыя мерапрыемствы.

151

07.02.2011

Уладзімір Някляеў

Упершыню пасьля зьмены меры стрыманьня на хатні арышт экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева вазілі на допыт у КДБ. Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу адвакат Тамара Сідарэнка. Допыт прайшоў 7 лютага і цягнуўся каля гадзіны.

150

07.02.2011

Кася Камоцкая

Была запрошаная на апытаньне ў КДБ па падзеях 19 сьнежня.

149

07.02.2011

Леанід Аўтухоў

Старшыня суполкі партыі БНФ з райцэнтру Гарадок, актывіст кампаніі "Гавары праўду" Леанід Аўтухоў трапіў на допыт, калі панёс у мясцовы райаддзел міліцыі дакумэнты, каб замяніць стары пашпарт.

148

07.02.2011

Любоў Каменева

Сёньня адбыўся допыт у КДБ кіраўнічкі моладзі БХД Любові Каменевай. Ёй адмовілі ў прысутнасьці на допыце яе адваката, але старанна аформілі памяшканьне для допыту і пачаставалі гарбатай.
А 10-й гадзіне раніцы Люба прыехала на допыт у КДБ са сваім адвакатам. Але яго там наадрэз адмовіліся пускаць, прычым прысутнасьць адваката пагражалі залічыць як адмову ад даваньня паказаньняў. 

147

05.02.2011

Аляксей Цюлькоў

5 лютага дэпутата Асіповіцкага райсавета, сябра БХД і давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Аляксея Цюлькова дапытвалі ў мясцовым КДБ.

146

04.02.2011

Яўген Якавенка

Гомельскага актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенку апыталі ва ўправе ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму. Падпалкоўніка Ўрублеўскага, які працуе ў крымінальным вышуку, цікавіла, ці быў актывіст 19 сьнежня ў Менску, ці ўдзельнічаў у масавых беспарадках.

145

04.02.2011

Ірына Логвін

Маці Ірыны Логвін патэлефанаваў участковы з патрабаваннем, каб яе дачка з'явілася ў пятніцу 4 снежня ў 11-00 у міліцыю на вул. Кальварыйскую на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

А позву Любові Каменевай уручылі яе сястры. 

144

04.02.2011

Дзміртый Вус

4 лютага на чарговы допыт ў КДБ выклікалі былога кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, які застаецца падазраваным ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня.

143

03.02.2011

Кася Сяльдзеўская

Кася Сяльдзеўская зь Берасьця 19 сьнежня была на Плошчы. Дзяўчыну выклікалі ў Берасьцейскі КДБ. Сьледчыя цікавіліся, чаму Кася паехала на Плошчу, і патрабавалі падпісаць дакумэнты, што яна болей ня будзе прымаць удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

142

03.02.2011

Уладзімер Лемеш

У Салігорску супрацоўнікі мясцовай управы КДБ 3 лютага дапыталі давераную асобу Андрэя Саньнікава Уладзіміра Лемеша. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін.

Пра сутнасьць пытаньняў Лемеш распавядаць адмовіўся, паколькі падпісаў паперу аб неразгалошваньні таямніцы следства.

141

03.02.2011

Сяргей Гоўша

Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 2 лютага перастрэлі каля кватэры двое невядомых і ўручылі позву назаўтра на допыт. Позву падпісаў старшы лейтэнант гарадскога аддзела УКДБ па Брэсцкай вобласці Галубкоў. Сяргея Гоўшу выклікаюць для дачы тлумачэньняў па крымінальнай справе, ўзбуджанай пасьля падзеяў 19 сьнежня ў Менску. У той дзень ён знаходзіўся ў Баранавічах і ў акцыі пратэсту ўдзелу не прымаў.

140

03.02.2011

Віктар Цяпін

На 3 лютага таксама выкліканыя на допыты Віктар Цяпін (партыя "Справядлівы свет") і Мікалай Чарнавус. Абодва яны былі назіральнікамі за ходам прэзідэнцкіх выбараў.

139

03.02.2011

Мікалай Чарнавус

Дапытаны ў Баранавічаў па падзеях 19 сьнежня.

138

03.02.2011

 

Віктар Чайкоўскі

 

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча Віктар Чайкоўскі, які пражывае ў Брэсце, выкліканы на допыт у КДБ.
"Каля дзесяці раніцы 2 лютага мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон і сказалі заўтра прыйсці ў КДБ. Я заявіў, што прыйду туды толькі пасля атрымання позвы", - паведаміў БелаПАН Чайкоўскі.

137

02.02.2011

Аляксандр Макаеў

Дапытаны ў Следчым упраўленні ГУУС Менгарвыканкама на Сапёраў, 7

136

02.02.2011

Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў сёньня выкліканы на допыт Сапёраў ў 14-00. 

135

02.02.2011

Аляксей Гаўруцікаў

Намесьнік старшыні аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" з Віцебску атрымаў запрашэньне праз тэлефон. Але супрацоўнік КДБ заявіў, што позва на допыт таксама гатовая, і яе можна атрымаць непасрэдна перад размовай са сьледчым.

134

02.02.2011

Сяргей Клюеў

Сёньня на допыт у КДБ выкліканы моладзевы актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Клюеў. Допыт пачнецца ў 14-00. Ён з'яўляецца адным з падазраваным у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1,2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Клюеў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

133

01.02.2011

Святлана Калінкіна

Каля 17.30 Святлана пад’ехала да офіса, дзе яе і «перахапілі» —  уручылі павестку на допыт. Паводле паперы, яе выклікаў следчы Фетысаў, які ўжо дапытваў яе 14 студзеня як сведку па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

132

01.02.2011

Уладзімір Шульжыцкі

Сёньня ж у міліцыю выклікалі смаргонскага актывіста Ўладзімера Шульжыцкага. Яго ўжо дапытвалі ў Менску, але сёньня на працу патэлефанаваў сьледчы і праз майстра перадаў, што яму трэба зьявіцца ў пастарунак у Маладэчне — па месцы працы.

131

01.02.2011

Іван Бедка

1 лютага ў міліцыі апытвалі слонімскага актывіста Івана Бедку. Ён адбыў 15 сутак на Акрэсьціна за ўдзел у Плошчы, яго ўжо некалькі разоў дапытвалі ў КДБ, а зараз у міліцыі. У міліцыі, зь яго слоў, яго дапытвалі ў якасьці сьведкі.

130

01.02.2011

Крысціна Шацікава

Актывістку  грамадзянскай кампаніі «Наш дом» з Магілёву Крысьціну Шацікаву сёньня тры гадзіны дапытвалі ў абласным упраўленьні КДБ. Позву актывістцы прынесьлі 31 студзеня на адрас пражываньня ў Магілёве. У ёй пазначана, што яе выклікаюць як сьведку. Допыт праводзіў  опэрупаўнаважаны Рошчын А.

129

01.02.2011

Зміцер Дрозд

Прыкладна ў 7 гадзін раніцы да сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Зміцера Дразда ўвайшлі супрацоўнікі сілавых структур і адвезлі яго на допыт. Сам ён пасьпеў перадаць толькі адно: “Вязуць на допыт”. Як паведамляюць ягоныя сябры, Зміцеру пад час допыту паказалі відэаматэрыялы падзеяў 19 сьнежня і сцвярджаюць, што ён актыўны удзельнік масавых беспарадкаў.

128

31.01.2011

Алег Корбан

Актывіст распавёў, што каля 12 гадзін у раёне плошчы Я.Коласа супрацоўнікі спецслужб у цывільным уручылі яму позву на допыт і адразу ж даставілі на яго ў будынак КДБ. Допыт праводзіўся ў рамках справы аб масавых беспарадках.

127

31.01.2011

Зміцер Салаўёў

Старшыню абласной арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва выклікаюць у КДБ. У позьве пазначана — як сьведку да сьледчага Махунова. Камітэтчыкі чакаюць актывіста а 16 гадзіне. Гэта ўжо другі выклік Зьмітра Салаўёва ў КДБ. 12 студзеня яго выклікалі, каб паведаміць, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік спэцслужбы за тое, што ў 2010 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

126

29.01.2011

Алег Волчак

 

Праваабаронца Алег Волчак 29 студзеня быў дапытаны ў Фрунзенскім РУУС Мінска па справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Аб гэтым паведамляе міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Раней Волчак ужо быў апытаны як сведка па гэтай крымінальнай справе супрацоўнікамі КДБ Беларусі.

125

29.01.2011

Аляксей Шэін

29 снежня ў 10 гадзін раніцы сустаршыню БХД Аляксея Шэіна выклікалі на допыт ва ўпраўленне ваеннай контрразведкі. Гэта ўжо чацвёрты допыт А. Шэіна пасля 19 снежня 2010 гады, паведамляе прэс-служба БХД. Дапытваюць яго пакуль у якасці сведкі па так званай справе аб масавых беспарадках.

124

28.01.2011

Балцэвіч Алег

 

25 студзеня 2011 патэлефанаваў супрацоўнік КДБ (ваеннай выведкі) і запрасіў на размову 28 студзеня  ў 16.00 на вул. Інтэрнацыянальную 9. беспартыйны, быў ў ініцыятыўнай групе А. Саннікава

123

28.01.2011

Арцём Дубскі

Актывіста “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Арцёма Дубскага сёння на 11 раніцы выклікалі ў КДБ. Ен наведвае следчага ў якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатай пасля падзей 19 снежня.

122

27.01.2011

Юрый Клімовіч

У чацьвер у другой палове дня ў Гомельскую ўправу КДБ быў выкліканы Юры Клімовіч — давераная асоба былога кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, рэгіянальны каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

121

27.01.2011

Ганна Ягорава

Выклікалі 27 студзеня на допыт у КДБ на Камсамольскую, 30, позваю. Гадзіну чакала ў прыёмнай оперупаўнаважанага Цюраева Антона. Пытаньні тычыліся падзеяў 19 сьнежня ў Менску.

120

27.01.2011

Арцём Старыкаў

27 студзеня  ў 11-00 на допыт быў выкліканы давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава Арцём Старыкаў. Допыт праводзіць старшы оперупаўнаважаны 4 аддзела ваеннай контрвыведкі КДБ маёр Дмітрый Сухачоў.  Допыт працягваецца дагэтуль.

119

26.01.2011

Зміцер Яненка

26 студзеня на допыце ў КДБ у якасці сведкі пабываў намеснік галоўнага рэдактара газеты "Товарищ" Зміцер Яненка. Следчага цікавілі пытанні, звязаныя з так званай "справай 19 снежня.

118

25.01.2011

Руслан Нікіценка

25 студзеня ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці быў паўторна выліканы позвай 19-гадовы Руслан Нікіценка. Ён быў затрыманы на акцыі 19 снежня і па рашэнню суда 10 сутак правёў на Акрэсціна. Пасля ў маладзёна пачаліся праблемы. «Я зараз на апошнім курсе каледжа, прахожу практыку. Мяне выклікала адміністрацыя, патлумачылі, што я парушыў адміністрацыйнае заканадаўства і прапанавалі пачытаць КаАП. Таксама са мной правёў гутарку псіхолаг. Урэшце рэшт усе абышлося. Але 14 студзеня мяне выклікалі на допыт у КДБ.

117

25.01.2011

Аляксей Валабуеў

25 студзеня каля 9:30 Аляксей Валабуеў быў дапытаны наўпрост на працы супрацоўнікамі менскага УКДБ па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19-га сьнежня. Супрацоўнікі зьявіліся без паярэджаньняў.

116

25.01.2011

Фёдар Мірзаянаў

26 студзеня Фёдар павінен быў ісці на допыт у КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Аднак зранку да яго дадому прыехалі невядомыя асобы, якія гвалтоўна даставілі яго на допыт у следчае упраўленне па вуліцы Сапёраў у Менску.

115

25.01.2011

Аляксандр Макаеў

Трэці допыт у ваеннай контрвыведцы.

114

24.01.2011

Яўген Маракоў

У 8 гадзін раніцы забралі на допыт у Галоўнае следчае ўпраўленьне МУС. Допыт цягнуўся да 16 гадзін.

113

24.01.2011

Мікола Бянько

На допыт у Фрунзенскі РУУС Мінска на 15 гадзіну выкліканы журналіст Рацыі – карэспандэнт па Гомельшчыне Мікола Бянько.

112

Дата ?

Міхаіл Чыгір

Быў выкліканы на допыт у КДБ

111

21.01.2011.

Дышчанка Дзяніс

21 студзеня таксама выклікалі на допыт у якасці сведкі да следчага Дышчанкі Дзяніса Ўладзіміравіча ў  Следчае Ўпраўленне ГУУС Мінгарвыканкама.

110

21.01.2011 

Арцём Агафонаў

Пасля абеду 21 студзеня ў КДБ адбыўся допыт моладзевага актывіста Арцёма Агафонава.

109

21.01.2011 

Павел Яловік

Раніцай 21 студзеня быў зноў дапытаны моладзевы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Павел Яловік. Гэтым разам яго выклікалі ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня 2010 года ў ГУУС Мінска.

108

21.01.2011

Алег Ларычаў

21 студзеня на кватэры, якую арандаваў Яўген Іванюк, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, прайшоў ператрус. Яго ладзілі супрацоўнікі КДБ. Яны забралі з сабой два вінчэсцера ад камп’ютараў. На гутарку ў КДБ быў адвезены Алег Ларычаў, колішні сябра Задзіночання беларускіх студэнтаў. На момант ператрусу ён знаходзіўся ў кватэры Іванюка.

107

21.01.2011

Генадзь Фядыніч

Двое міліцыянтаў у цывільным прыкладна ў 7.40 ранка 21 студзеня прыехалі да Генадзя Федыніча дахаты, каб суправаджаць яго на допыт па справе аб "масавых беспарадках". Пра гэта паведамляе сайт прафсаюзнага руху praca-by.info, з прадстаўнікамі якога паспеў звязацца Г.Федыніч.

106

21.01.2011

Зінаіда Міхнюк

21 студзеня другі раз выклікалі на допыт у КДБ намесніка старшыні прафсаюза РЭП Зінаіду Міхнюк. Аднак у атрыманай ёю позве не было ўказана, у якасці каго яе выклікаюць. Юрысту прафсаюза РЭП Уладзіміру Малею, у суправаджэнні якога пайшла на допыт Зінаіда Міхнюк, прысутнічаць падчас допыту не дазволілі.Зінаіда Міхнюк знаходзіцца ў Брэсцкім абласным упраўленні КДБ з 10 гадзін раніцы. 

105

20.01.2011

Наста Кухарэнка

9.00, каб 434 Фрунзенскага РАУС. На допыт выклікалі павесткай (у якасці сведкі).  Размову вяла  лейтэнант  Стралкоўская Т.А.

104

20.01.2011 

Тацяна Кучынская

Пасьля ператрусу ў Таццяны Кучынскай, кіраўніка штаба Ул.Някляева ў Салігорску, яна была дапытана ў якасьці сьведкі.

103

20.01.2011

Сьвятлана Гарахавік

дзяўчына абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках  Паўла Вінаградава

102

20.01.2011

Дар'я Латушкіна

Сябар “Маладога фронту”, была дапытаная ў КДБ па справе масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Непаўнагадовая.

101

20.01.2011

Марыя Квіцінская

Сябар “Маладога фронту”, была дапытаная ў КДБ па справе масавых беспарадкаў 19 сьнежня

100

20.01.2011

Ганна Шаруба

Сябар “Маладога фронту”, была дапытаная ў КДБ па справе масавых беспарадкаў 19 сьнежня

99

19.01.2011

Уладзімір Яроменак

Маладафронтаўца Уладзіміра Яроменку супрацоўнікі КДБ забралі яго з дому на допыт у якасці сведкі па масавых беспарадках 19 снежня. Суткі з хлопцам не было сувязі і толькі 20 студзеня стала вядома, што суд Маскоўскага раёну прысудзіў юнаку 7 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі 19 снежня. Дагэтуль Уладзімір Яроменак ужо адбываў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі Салідарнасці на плошчы Незалежнасці 20 снежня.

98

19.01.2011

Усевалад Шашарын

Забралі на допыт з офіса АГП.

97

19.01.2011

Раман Багдановіч

Дапытаны ў Следчым упраўленні ГУУС Менгарвыканкама на Сапёраў. Дазнавальнік Макарэвіч.

96

19.01.2011

Павел Сляпухін

Назаўтра пасьля ператрусу 18.01. барысаўскі актывіст быў выкліканы на допыт у КДБ.

95

19.01.2011.

Іван Стасюк   

Дапытаны ў КДБ. Тэма размовы невядомая. У панядзелак Стасюка затрымалі за раздачу бюлетэняў “Не бойся”, але адпусцілі без складання пратакола. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі міліцыі.

94

19.01.2011.

Лідзія Сагідуліна

У Віцебску на допыт яе выклікалі праз тэлефон, але перад пачаткам допыту, ужо ў будынку КДБ, уручылі афіцыйную позву. Актывістку папярэдзілі, што гаворка пойдзе пра падзеі 19 сьнежня ў Менску, але ж Лідзія Сагідуліна там не была. У час выбарчай кампаніі была даверанай асобай Уладзімера Някляева і каардынавала працу выбарчага штабу ў Віцебскай вобласьці.

93

19.01.2011

Андрэй Палуда

праваабаронцу Андрэя Палуду позвай выклікалі да начальніка Шклоўскага міжраённага упраўленьня КДБ. Некалькі дзён да гэтага яго спрабавалі запрасіць на размову па тэлефоне. Спецслужбоўца найперш цікавілі пытаньні ўдзелу праваабаронцы ў масавых мерапрыемствах і акцыях, ягоныя стасункі са старшынёй праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім. Пратакол допыту не складаўся, але Палуду папярэдзілі, што яго могуць выклікаць на допыт ва ўпраўленьне КДБ па Магілёўскай вобласці ў любы час.

92

18.01.2011

Аліна Суравец

У Менску 18 студзеня ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску дапыталі Аліну Суравец.

91

18.01.2011

Уладзімір Сіманковіч

У Віцебску супрацоўнікі КДБ завезьлі на допыт у абласную ўправу Ўладзімера Сіманковіча, які падчас выбарчай кампаніі працаваў у ініцыятыўнай групе Віталя Рымашэўскага.

90

18.01.2011

Яўген Парчынскі

У Наваполацку у КДБ дапыталі Яўгена Парчынскага, які быў даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, а таксама дапамагаў у працы ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева.  Гутарка з супрацоўнікам КДБ тычылася падзеяў 19 сьнежня, хаця актывіст у той дзень у Менск ня трапіў - яго затрымалі пры пасадцы ў маршрутную таксоўку.

89

18.01.2011

Яўген Сцяпанаў

У Віцебску Яўгена Сьцяпанава, які працаваў у ініцыятыўнай групе Андрэя Саньнікава, на допыт у КДБ запрасілі праз тэлефон. Як яму паведамілі, гаворка пойдзе пра падзеі 19 сьнежня ў Менску. Спадар Сьцяпанаў у той дзень зь Віцебску не выяжджаў і ў менскіх падзеях ня ўдзельнічаў.

88

17.01.2011

Сяргей Хмараў

На допыт у Наваполацкае аддзяленне КДБ цяпер адправіўся Сяргей Хмараў, які ўжо адсядзеў 15 сутак у Жодзінскай Турме № 8.

87

15.01.2011

Аляксандр Макаеў

Другі допыт у ваеннай контрвыведцы на Інтэрнацыянальнай, 19.

86

15.01.2011

Аляксандр Кyзняцоў

15 студзеня Аляксандра Кyзьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі «Моладзі БНФ», а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў службовую машыну. Гэта адбылося каля 10-й раніцы. Як высьветлілася, супрацоўнікі КДБ завезьлі яго ў абласную ўправу і дапыталі пра падзеі 19 сьнежня ў Менску.

85

14.01.2011

Раман Багдановіч

Дапыталі ў КДБ на Рэвалюцыйнай, опер. упаўнаважаны Сакалоў В.К.

84

14.01.2011

Пётр Кузняцоў

У 1-30, я паведаміў абласны кіраўнік Руху "За Свабоду" Пётр Кузняцоў па тэлефоне, на трасе Рэчыца - Гомель супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, у якім ён перасоўваўся. З машыны былі канфіскаваныя ўлёткі кампаніі "Ведаю!". І павезлі у Рэчыцкі РАУС.

83

14.01.2011

Віктар Калеснік

У15 гадзін допыт у наваполацкага кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саннікава Віктара Калесніка. Гэтаму папярэднічаў ператрус, які 13 студзеня правялі супрацоўнікі КДБ ка кватэры ў знаёмай актывіста, дзе ён у гэты час знаходзіўся. У выніку ператрусу былі канфіскаваныя ноўтбукі Калесніка і гаспадыні кватэры.

82

14.01.2011

Аліна Суравец

Сёньня на гутарку ў КДБ выклікалі намесніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліну Суравец.

81

14.01.2011

Алена Фаміна

У час выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, 19 сьнежня была назіральніцай на выбарчым участку. Пасля ператрусуу яе дома, супрацоўнікі КДБ паведамілі ёй, што заўтра актывістка мусіць зьявіцца на гутарку ў абласную управу КДБ, але час выкліку не ўдакладнілі — сказалі, што пра гэта патэлефануюць дадаткова.

80

14.01.2011

Святлана Калінкіна

На допыт у КДБ накіравалася намеснік галоўнага рэдактара "Народнай волі" Святлана Калінкіна.

79

14.01.2011

Алег Шабетнік

Спадара Шабетніка рэчыцкія чэкісты праз тры дні пасьля выкліку ў Гомельскую абласную ўправу КДБ спачатку запрасілі да сябе нібыта на размову, але паказалі актывісту пастанову і павезьлі яго дадому рабіць ператрус.

78

14.01.2011

Яўген Маракоў

Маракова Яўгена Леанідавіча дапыталі ў ваеннай контрвыведцы КДБ. Следчы – Барысевіч.

77

13.01.2011

Станіслаў Яленскі

Гамяльчука Станіслава Яленскага спачатку спрабавалі выклікаць на размову ў контртэрарыстычны аддзел КДБ, а пазней ўвогуле дапыталі і правялі ператрус на прыватнай кватэры.

76

13.01.2011

Андрэй Пачобут

Пасля ператрусу дома Андрэя супрацоўнікі КДБ забралі з сабой. Журналістам гэта стала вядома ад ягонай жонкі Аксаны.

75

13.01.2011

Таццяна Шапуцька

Прайшоў допыт й у менскай маладафронтаўкі Тацьцяны Шапуцькі. Яна зьяўляецца сьведкай па крымінальнай справе аб массавых беспарадках 19 сьнежня 2010 г.

74

13.01.2011

Вікторыя  Ладзіс

Прайшоў допыт й у менскай маладафронтаўкі  Вікторыі Ладзіс. Яна зьяўляецца сьведкай па крымінальнай справе аб массавых беспарадках 19 сьнежня 2010 г.

73

13.01.2011

Антось Наразанка

Прайшлі допыт  у гомельскага актывісты Антося Наразанкі. Малады чалавек зьяўляецца сьведкам па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 г.

72

13.01.2011

Алеся Таболіч

Жонку музыкі Алеся Таболіча (гурт Znich) Алесю выклікалі у міліцыю ў сувязі з прысутнасцю на плошчы Незалежнасці 19 снежня. "Ваш тэлефон быў засвечаны", — сказаў супрацоўнік міліцыі. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў Алесь Таболіч.

71

13.01.2011

Ірына Чарняўка

Пасля  ператрусу, які завяршыўся ў 16-15, Ірыну павезлі на допыт у КДБ. Яна паспела перадаць праваабаронцам, што мажліва гэта па справе Алеся Міхалевіча.

70

13.01.2011

Амяльчук Сяргей

Некалькі маладафронтаўцаў з Мазыра былі запрошаныя на допыт у КДБ па тэлефоне. Але, як паведаміў mfront.net адзін зь іх, Амяльчук Сяргей, хлопцы запатрабавалі пісьмовых позваў.

69

13.01.2011

Марына Коктыш

На допыт у КДБ выклікалі другога намесніка Іосіфа Сярэдзіча — Марыну Коктыш

68

13.01.2011

Жана Літвіна

На 13 студзеня запланаваны допыт старшыні БАЖ – Жаны Літвіной.

67

12.01.2001

Зміцер Булавін

12 студзеня быў выкліканы на гутарку ў РАУС Фрунзенскага раёну Менску 26-гадовы Дзмітрый Булавін. Ён быў сярод затрыманых на плошчы 19 снежня. Пры затрыманьні яму разбілі галаву. Траўмы былі настолькі сур'ёзнымі, што была выкліканая «хуткая дапамогай» ў ізалятар на Акрэсьціна і Дзмітрыю былі накладзеныя швы. Ён адбыў дзесяцідзённы адміністрацыйны арышт.

66

12.01.2011

Аляксандр Васілеўскі

Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Аляксандр Васілеўскі 12 студзеня меркавана дастаўлены ў КДБ.
Апошняе паведамленне, якое прыйшло сябрам Аляксандра ўвечары: "ламаюцца ў дзьверы". Пасля чаго сувязь з ім была страчана і пра яго лёс нічога невядома.

65

12.01.2011

Андрэй Бастунец

У КДБ 12 студзеня быў дапытаны намеснік старшыні арганізацыі БАЖ Андрэй Бастунец у якасці сведкі, праводзіўся допыт на конт падзеяў 19-20 снежня.

64

12.01.2011

Аляксей Кароль

Тэлефон Аляксея Караля быў «зафіксаваны» мабільным аператарам на плошчы Незалежнасці. Запрашэнне на размову ў РУУС Фрунзенскага раёна галоўны рэдактар «Новага Часу» атрымаў па тэлефоне.У часе размовы са следчым 12 студзеня Аляксею Каралю патлумачылі, што апытваюць усіх, хто быў 19 снежня на плошчы Незалежнасці.Пасля размовы журналісту прапанавалі сфатаграфавацца, але ён адмовіўся.

63

11.01.2011

Яўген Васьковіч

Раніцай ў Магілёўскае КДБ па мабільным тэлефоне "на размову" выклікалі журналіста "Бобруйского курьера" Яўгена Васьковіча, перадае "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

62

 

10.01.2011

Віктар Бузінаў

У Бабруйску кіраўніка бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева дапыталі ў КДБ як сьведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня.

61

10.01.2011

Алесь Галавань

Дапытвалі актывіста “Маладой Беларусі” Алеся Галаваня. Прыкладна ў 18.30, калі ён знаходзіўся недалёка ад свайго дому, яго паклікалі з машыны супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і прапанавалі паехаць разам зь імі ў Першамайскі РАУС. У пастарунку давялося з гадзіну пачакаць, а потым актывіста паклікалі на гутарку з двума супрацоўнікамі КДБ і  каля 22.15 ён выйшаў з Першамайскага РАУС.

60

10.01.2011

Іван Бедка

Слонімскага актывіста Івана Бедку выклікалі ў КДБ позвай. Ён быў удзельнікам Плошчы і адседзеў 15 сутак на Акрэсьціна. Зь яго слоў, задавалі стандартныя пытаньні: з кім быў на Плошчы, што там рабіў і г.д., а потым зачыталі папярэджаньне аб крымінальнай адказнасьці.

59

08.01. 2011

Аляксандр Макаеў

Дапыталі ізноў, на гэты раз следчы ваеннай контрвыведкі (Інтэрнацыянальная, 19)

58

06. 01.2011

Аляксандр Макаеў

Дапытаў маёр Цярэшчанка А. В. на Камсамольскай 30.

57

06.01.2011

Аліна Скрэбунова

Аліна Скрэбунова. Выклікалі ў аддзел выхаваўчай работы Мінскага педуніверсітэта імя Куляшова, куды прыйшоў супрацоўнік КДБ і ўручыў позву на допыт. Пытаньні тычыліся падзеяў 19 сьнежня.

56

06.01.2011

Барыс Кучынскі

Слонімскі актывіст выйшаў з хаты, каб ісьці на пошту. Да яго пад’ехала легкавушка, зь яе выйшлі два мужчыны, назваліся супрацоўнікамі КДБ і папрасілі праехаць зь імі. Такім чынам актвіста даставілі ў КДБ.

55

06.01.2011

Юльян Місюкевіч

Пасля здачы іспыта ва ўнівэрсытэце, яго адтуль забралі супрацоўнікі КДБ, і адвезлі ў  Камітэте дзяржаўнай бясьпекі.

54

05.01.2011

Ян Лялевіч

Грамадскага актывіста з Гродна ў трэці раз дапыталі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Пытанні як і падчас іншых допытаў тычыліся ўдзелу актывіста ў акцыі апазіцыі 19 снежня ў Мінску, пасля якой той быў затрыманы і выпушчаны з турмы на Акрэсціна толькі 29 снежня. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін.

53

05.01.2011

Вікторыя Колчына

Журналістку, якая здымае для тэлеканала «Белсат» фільм пра загінулых журналістаў, па тэлефоне выклікалі на допыт у КДБ. Ён адбудзецца 6 студзеня а 12 гадзіне. У размове ёй патлумачылі, што хочуць «паразмаўляць наконт Зьмітра Бандарэнкі».

52

05.01.2011

Глеб Хамутоў

На беларуска-літоўскай  мяжы з цягніка зьнялі студэнта ЕГУ Глеба Хамутова, які адбыў 12 сутак арышту ў Жодзіна і правялі допыт па пытаньнях удзелу ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.

51

05.01.2011

Антон Клімко

Раніцай супрацоўнікі КДБ  дапыталі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня Антона Клімко

50

05.01.2011

Вольга Жураўлёва

Раніцай супрацоўнікі КДБ  дапыталі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня Вольгу Жураўлёву.

49

05.01.2011

Раман Грыцэвіч

Давераную асобу экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Мікалая Статкевіча Рамана Грыцэвіча выклікалі на допыт у КДБ. Раман Грыцэвіч з’яўляецца сябрам «Правага альянсу», арганізацыі, якую ўлады пазбавілі рэгістрацыі напярэдадні выбарчай 49кампаніі. Допыт прызначаны на 12.00

48

05.01.2011

Павел Вінаградаў

Паўла адразу пасля ператруса на кватэры у 5 раніцы павезлі на допыт, з якога ён дагэтуль не вярнуўся. 11 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (пад вартай)

47

05.01.2011

Валерый Мацкевіч

Валерыя Мацкевіча зранку 5 студзеня дапытвалі ў КДБ ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску, што адбыліся 19 сьнежня.
Прычым, большасць пытаньняў тычылася якраз не акцыі пратэсту, а дзейнасьці моладзевай арганізацыі і лідэраў “Маладога фронту”. Падчас амаль пяцігадзіннага  допыту спрабавалі схіляць да дачы паказаньняў супраць сваіх паплечнікаў.

46

05.01.2011

Мікола Дземідзенка

Пасьля абеду. 5 студзеня дапытвалі ў КДБ ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску, што адбыліся 19 сьнежня.
Прычым, большасць пытаньняў тычылася якраз не акцыі пратэсту, а дзейнасьці моладзевай арганізацыі і лідэраў “Маладога фронту”.Пад час амаль пяцігадзіннага  допыту спрабавалі схіляць да дачы паказаньняў супраць сваіх паплечнікаў.

45

04.01.2011.

Раіса Міхайлоўская

Працяг папярэдняга допыту у КДБ.

44

04.01.2011

Уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча зноў выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДБ. Сёння яму патэлефанаваў следчы Грынкевіч і сказаў, што на гэты раз праваабаронцу выклікаюць на допыт у якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску. Нагадаем, 28 снежня Хільмановіча апыталі ў КДБ па гэтых падзеях. Праваабаронца сказаў следчаму, каб яму даслалі афіцыйную позву. Супрацоўнік КДБ не спрачаўся і паабяцаў, што позва будзе даслана на бліжэйшы чацьвер.

43

04.01.2011

Аляксандр Пяткевіч

Пасля ператруса 04.01 выклікалі на заступны дзень а 10-ай гадзіне на допыт у КДБ.

42

04.01.2011

Георгій Дзмітрук

Дзмітрука выклікалі на допыт у КДБ на 5 студзеня пасля правядзення ператруса на офісе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

41

04.01.2011

Алесь Баразенка

Пасля ператрусу, а 8-й раніцы журналіста “БЕЛСАТ” павезлі на допыт на вуліцу Сапёраў, 7, адкуль ён паспеў даслаць СМС з просьбай аб адвакаце. Пасля допыту журналіст выйшаў на волю.

40

04.01.2011

Наста Лойка

дапытана ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску, большасць пытанняў датычылася яе ранейшай актыўнасці ў моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”. У 20.30 допыт  завершыўся

39

03.02.2011

Раіса Міхайлоўская

Попыт праводзіў следчы Вячаслаў Кулевец у КДБ на вул. Камсамольскай.

38

30.12.2010

Паўла Юхневіч

Сёння а 8 раніцы супрацоўнікі КДБ Паўла Юхневіча, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" супрацоўнікі па папярэдняй інфармацыі даставілі ў КДБ г. Мінска па вул. Казлова на допыт.

37

30.12.2010

Іван Гапонаў

Іван Гапонаў з’яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, хаця стала пражывае ў Беларусі. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Увечары 29 снежня ён быў вызвалены сярод іншых расійскіх грамадзян і паспеў прыехаць дадому, дзе прабыў усяго гадзіну -- да яго дадому прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія паведамілі маладому чалавеку, што ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Іван быў дапытаны ў прысутнасці дзяжурнага адваката і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, там з ім 31 снежня сустрэўся расійскі консул.

36

30.12.2010

Арцём Брэус

другім грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, які знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, з'яўляецца Арцём Брэус. Па атрыманых звестках, Арцём быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі расійскімі грамадзянамі, але праз паўгадзіны быў зноў затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе. Арцём спачатку ўтрымліваўся ў ізалятары на Акрэсціна, але зараз ягоным знаёмым паведамілі, что там яго няма. Не выключана, што ён пераведзены ў СІЗА на вул. Валадарскага, як і Іван Гапонаў -- грамадзянін Расіі, які таксама праходзіць па гэтай справе ў якасці падазраванага.

35

29.12.2010

Віталь Стажараў

Позва ў КДБ РБ прыйшла і да мінскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віталя Стажарава. Яго выклікаюць у якасці сведкі. Ён мусіць наведаць гэтую ўстанову ўдзень 29 снежня.

34

29.12.2010

Аксана Закрэўская

У Магілёве а 18-й гадзіне выйшла ад сьледчага Жукава давераная асоба Някляева Аксана Закрэўская. Ва ўпраўленьні КДБ па Магілёўскай вобласьці яна прабыла каля дзьвюх гадзінаў.

33

29.12.2010

Сяргей Лапуцін

З кіраўніка магілёўскага штабу Някляева Сяргея Лапуціна ўзялі расьпіску аб не разгалошваньні гутаркі ў КДБ.

32

29.12.2010

Кірыл Грыхін

Раней праз допыты ў КДБ прайшлі магілёўцы Кірыла Грыхін,

31

29.12.2010

Уладзімер Статкевіч

Раней праз допыты ў КДБ прайшлі магілёўцы, Уладзімер Статкевіч.

30

29.12.2010

Тацяна Каралёва

Раней праз допыты ў КДБ прайшлі магілёўцы Тацяна Каралёва.

29

29.12.2010

Вольга Піманава

У Бабруйску дапыталі, сябраў яго ініцыятыўнай Някляева  — Вольгу Піманаву

28

29.12.2010

Алена Мядзьве-дзева

У Бабруйску дапыталі Алену Мядзьведзеву, кіраўніцу мясцовага штабу Някляева,

27

28.12.2010

Віталь Рымашэўскі

адбыўся другі допыт Віталя Рымашэўскага

26

28.12.2010

Аляксандра Васілевіч

Сёньня Аляксандры Васілевіч затэлефанавалі з Гродзенскага УКДБ і запрасілі на размову адносна падзей 19 снежня ў Менску

25

28.12.2010

Уладзімір Хільмановіч

запрашэнне на размову ў КДБ па тэлефоне атрымаў гарадзенскі журналіст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч. Ён быў апытаны на прадмет яго прысутнасці на плошчы ў Мінску 19 снежня. Супрацоўнікаў ведамства цікавіла, як ён патрапіў у Мінск, што там бачыў і чуў.

24

28.12.2010

Касьян Марыя

Сёння па тэлефоне на размову ў Камітэт дзяржбяспекі былі запрошаныя Касьян Марыя, давераныя асобы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

23

28.12.2010

Старыкаў Арцём

Сёння па тэлефоне на размову ў Камітэт дзяржбяспекі былі запрошаныя Старыкаў Арцём, давераныя асобы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.

22

27.12.2010

Аляксандр Сцепаненка

выклікаюць у КДБ на допыт 28 снежня ў якасці сведкі. Позву ёй перадалі праз суседзяў.  Позвы таксама ўручаныя сябру АГП Аляксандру Сцепаненка

21

27.12.2010

Вераніку Лазоўскую

актывістку “Еўрапейскай Беларусі Вераніку Лазоўскую выклікаюць у КДБ на допыт 28 снежня ў якасці сведкі. Позву ёй перадалі праз суседзяў.

20

27.12.2010

Вольга Бурневіч

выклікаюць у КДБ на допыт 29 снежня ў якасці сведкі актывістцы кампаніі “Гавары праўду” Вользе Бурневіч.

19

27.12.2010

Уладзімір Шульжыцкі

актывіста Партыі БНФ, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Рыгора Кастусёва Уладзіміра Шульжыцкага са Смаргоні выклікалі сёньня на допыт у Менск

18

27.12.2010

Улад Варанецкі

У Віцебску, сябру ініцыятыўнай групы Саннікава, Улада Варанецкага, выклікалі ў дэканат універсітэта. Там яго чакаў супрацоўнікі КДБ, які запрапанаваў маладзёну адмовіцца ад палітычнай дзейнасці ўзамен на аднаўленне ў навучальнай установе

17

27.12.2010

Іосіф Сярэдзіч

Галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча выклікаюць на допыт у КДБ.Пра гэта ён паведаміў сёння БелаПАН, спаслаўшыся на тэлефанаванне чалавека, які прадставіўся следчым КДБ.
Як адзначыў Сярэдзіч, яму паведамілі, што выклікаюць у Камітэт дзяржбяспекі ў якасці сведкі.

16

24.12.2010

Сяргей Луканін

Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у кватэры юрыста поўнаэвангельскай царквы "Новае жыцьцё" Сяргея Луканіна.
 пасьля якога Луканіну прапанавана праехаць з супрацоўнікамі КДБ, каб "даць адказы на пытаньні ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе".

15

24.12.2010

Кася Сцяпанава

Студэнтку 3 курса факультэта журналістыкі ЕГУ Касю Сцяпанаву, якую сёньня зьнялі з цягніка на літоўска-беларускай мяжы, адвезлі ва ўпраўленне КДБ па Астравецкаму раёну на допыт. Яна вярталася з Вільні дахаты на вакацыі. Ёй было адмоўлена у прысутнасьці на допыце грамадскага абаронцы. У КДБ яна ўтрымлівалі больш за тры гадзіны.

14

24.12.2010

Уладзімір Шульжыцкі

У Смаргоні міліцыя забрала з дому актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Шульжыцкага, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата Рыгора Кастусёва. Як паведаміла маці Уладзіміра, у праваахоўнікаў быў з сабой пазоў з выклікам на допыт. 19 снежня Шульжыцкі быў у Мінску

13

23.12.2010

Мая Абрамчык

Як стала вядома, з бальніцы, дзе знаходзяцца ўдзельнікі акцыі з чэрапна-мазгавымі траўмамі (нам вядома, што параненыя находзяцца як мінімум у 10-ай клінічнай бальніцы), сёння супрацоўнікі невядомых структур (ці міліцыі, ці КДБ) забралі на допыт адну з параненых. На час 17.30 заставалася невядомым, ці дастаўленая параненая дзяўчына ў бальніцу. У 17.30 з 6-ай клінічнай бальніцы паведамілі, што да 22-гадовай Маі Абрамчык прыехалі невядомыя супрацоўнікі ў цывільным і пачалі допыт.

12

20.12. 2010

Андрэй Палуда

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

11

20.12. 2010

Алег Жлутка

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

10

20.12. 2010

Канстанцін Старадубец

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

09

20.12. 2010

Віталь Чарняўскі

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

08

20.12. 2010

Валянцін Стэфановіч

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

07

20.12. 2010

Уладзімір Лабковіч

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

06

20.12. 2010

Наста Лойка

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

05

20.12. 2010

Зміцер Салаўёў

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

04

20.12. 2010

Сяржук Сыс

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

03

20.12. 2010

Уладзімір Мікалаеў

У 3.15 ночы ў офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" ўварваўся супрацоўнікі праваахоўных органаў -- каля 15 чалавек у цывільным. У 3.45 дзесяць з тых, хто знаходзіўся ў памяшканні былі дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Дзе у іх бяруцца тлумачэнні

02

16.12.2010

Дзмітрый Антаневіч

ў КДБ быў выкліканы гродзенскі грамадскі актывіст і рок-музыкант, якога дапытвалі паўтары гадзіны. Сярод іншага, прадстаўнікоў КДБ цікавілі даўнія падзеі вакол выбуху на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску, а таксама тое, ці паедзе Антаневіч на плошчу ў Мінску 19 снежня.

01

 

Андрэй Аляксанд-раў

У Менску ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску дапыталі.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства