Удзельнік святкавання Дня Волі Валянцін Баранаў атрымаў пры новым разглядзе ягонай справы 14 сутак арышту.
25 красавіка ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска адбыўся другі разгляд адміністратыўнай справы ўдзельніка святкавання Дня Волі (23 сакавіка) Валянціна Баранава. Першая судовая пастанова ад 24 сакавіка гэтага ж суда (суддзя Шылько), згодна з якой В. Баранаў быў падвергнуты адміністратыўнаму пакаранню ў выглядзе 14 суак арышту, была адмененая пастановай Міннскага гарадскога суда з-за таго, што апытаныя сведкі – супрацоўнікі АМАПу -- Шуйко і Зямцоў паказалі, што яны затрымлмвалі В. Баранава асабіста, былі ў форме. Пазней стала вядома дзякуючы фотаздымкам, што В. Баранава затырмлівалі людзі ў цывільным і зусім ня тыя, што былі апытаныя ў судзе і пісалі рапарты. У сувязі з гэтымі недакладнасцямі Мінскі гарадзкі суд адмяніў папярэднюю пастанову і накіраваў на новы разгляд у той жа суд іншаму суддзі.
Разглядала 25 красавіка справу В. Баранава суддзя Церашкова. Па выніках разгляду зноў была вынесеная пастанова аб пакаранні ў выглядзе арышту тэрмінам на 14 сутак, нягледзячы на тое, новы разгляд адбываўся таксама з парушэнямі. Каментуе прадстаўнік В. Баранава ў судзе – юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Новы разгляд праходзіў з парушэннямі, і я лічу, што суддзя не павінна была пакласці ў аснову пастановы паказанні сведкаў, таму што зноў былі апытаныя тыя ж сведкі (Шуйко і Зямцоў), паказанні якіх Гарадзкі суд падверг сумневу”.